1. Тыдні Германіі 2016
  2. „Дзяcяты тыдзень нямецкай мовы і культуры“ ў Брэсце з 17 па 27 кастрычніка 2016
  3. Фінал чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ 2016

Тыдні Германіі 2016

Тыдні Германіі, якія ўжо сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу ўжо больш як 10 гадоў, у гэтым годзе пачнуцца 15 верасня і працягнуцца да 31 кастрычніка 2016 г. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае наведаць мерапрыемствы ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.

„Дзяcяты тыдзень нямецкай мовы і культуры“ ў Брэсце з 17 па 27 кастрычніка 2016

Фінал чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ 2016

Ганна Маркава са школы № 73 г. Мінску прадстаўляла Беларусь у фінале чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ 2016 у Берліне, які быў арганізаваны Цэнтральным упраўленнем па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).

Joachim Gauck, Offizielles Foto des Bundespräsidenten

Пісьмовае прывітальнае слова Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ёахіма Гаўка немцам, якія жывуць за мяжой, з нагоды Дня германскага адзінства 2016 года

У Дзень Германскага адзінства мы ўспамінаем пра тое, што нам удалася зрабіць у нашай нядаўняй гісторыі. Мы адзначаем волю да свабоды жыхароў Лейпцыга, Плаўэна, Берліна і многіх іншых гарадоў ГДР. Толькі дзякуючы мірнай рэвалюцыі, якую ажыццявілі гэтыя людзі, аб'яднанне нашай краіны стала наогул магчымым.

Прывітальнае слова Федэральнага міністра замежных спраў Франка-Вальтэра Штайнмаера з нагоды 3 кастрычніка 2016 г.

Падзенне сцяны, уз'яднанне Германіі і пераадоленне расколу Еўропы на Усход і Захад: гэтыя падзеі, несумненна, з'яўляюцца гістарычнай вяхой - не толькі для Германіі, але таксама далёка за яе межамі.

.

Нянавісць - гэта недахоп фантазіі. Літаратурны калаж

з тэкстаў Алісы Герц-Зомер, Георга Кафкі, Паўля Арона Зандфорта, Леа Штраўса, Віктара Ульмана і Ільзы Вебер пад патранажам экс-канцлера ФРГ д-ра Гельмута Коля і праф. Фелікса Кольмера (Прага), фонд „Ахвярам Халакосту“. Гэтай імпрэзай 15 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау адкрыліся Тыдні Германіі ў Беларусі.

Палата дэпутатаў Берліна

Стыпендыя Берлінскага парламента

Вучэбны фонд Палаты дэпутатаў Берліна штогод выдзяляе каля 15 стыпендый маладым вучоным з ЗША, Велікабрытаніі, Францыі і рэспублік былога Савецкага Саюза. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 снежня 2016 г.

Медыя-ўзнагарода ADAMI

Міжнародны конкурс для спецыялістаў у галіне СМІ сярод краін Усходняга партнёрства ў рамках праекта ЕС. Узнагарода прысуджаецца з мэтай павышэння зацікаўленасці СМІ ў пытаннях культурнай разнастайнасці. Апошні дзень падачы заявак: 10 кастрычніка 2016 г.

Конкурс на атрыманне стыпендыі Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS)

Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) сумесна з Фондам германа-польскага супрацоўніцтва прапаноўвае студэнтам і магістрантам з Беларусі стыпендыі для вучобы ва ўніверсітэтах Германіі ў перыяд летняга семестра  2017 г. (красавік - жнівень). Заяўкі на конкурс прымаюцца да 15 кастрычніка 2016 г.

Гайдэльберг

Якасць жыцця ў Германіі прыкметна расце

У рэйтынгу якасці жыцця Германія заняла 4-е месца і саступіла толькі Нарвегіі, Нідэрландам і Фінляндыі. Кансалцінгавая фірма Boston Consulting Group параўнала якасць жыцця ў 163 краінах свету, прыняўшы пад увагу ўзровень заробкаў, эканамічную стабільнасць, сітуацыю на рынку працы, узровень адукацыі і інфраструктуры. Рэйтынг адлюстроўвае надзвычай паспяховыя вынікі Германіі адносна ўзроўню заробкаў, сітуацыі на працоўным рынку і адукацыі. Германіі, аднак, ёсць над чым папрацаваць. У першую чаргу, гэта датычыцца інфраструктуры.

Karteikasten, (c) colourbox.com

Сімвалічная аднаразовая грашовая дапамога былым прымусовым работнікам нямецкай нацыянальнасці

Бюджэтны камітэт Германскага Бундэстага 6 ліпеня 2016 года прыняў Дырэктыву аб выплаце былым нямецкім прымусовым работнікам аднаразовай грашовай дапамогі. Адпаведна Дырэктыве гэта кола асоб (цывільнае насельніцтва, якое з прычыны ваенных дзеянняў або іх наступстваў прыцягвалася да прымусовых работ на падставе нямецкага грамадзянства або прыналежнасці да нямецкяй нацыянальнасці) атрымае сімвалічную фінансавую дапамогу ў суме 2.500,- еўра ў якасці прызнання перанесеных прымусовымі работнікамі пакут. Падрабязныя перадумовы для атрымання дапамогі змяшчаюцца ў Дырэктыве, якая ўступіла ў сілу 01 жніўня 2016 г.

Logo

У 2016 г. Германія выконвае функцыі старшыні ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСE)

Пад лозунгам «аднавіць дыялог, вярнуць давер, стварыць бяспеку» Федэральны ўрад намераны садзейнічаць умацаванню інструментаў і  інстытутаў АБСЕ, каб развіваць дыялог па вялікай колькасці тэм, а таксама на доўгатэрміновай аснове аднавіць давер на прасторы АБСЕ.

Sonneblume-Solarpanel

Змена энергетычнага курсу працягваецца: Федэральны ўрад вызначае развіццё энергетычнай і кліматычнай палітыкі на бліжэйшыя гады

Да 2025 г. Германія мае намер пашырыць долю сонечнай, ветравой і іншай энергіі да ўзроўню 40-45%, а да 2035 г. – да 55-60%. Адначасова такім чынам плануецца скараціць выкіды СО2 на 40% да 2020 г.

Запіс для падачы заяў

online

на афармленне візы ў Пасольстве Германіі ў рэжыме он-лайн

Важнае змяненне ў Шэнгенскім заканадаўстве з 18 кастрычніка 2013 г.

Еўрапейскі Саюз змяніў правіла максімальнага знаходжання ў краінах Шэнгенскай дамовы па Шэнгенскіх візах

Віза

Antragsformular Schengenvisum

Дакументы, неабходныя для атрымання візы, адказы на найчасцей задаваныя пытанні, а таксама анкеты-хадайніцтвы ў фармаце pdf і он-лайн

Стыпендыі, стажыроўкі, конкурсы

colourbox.com

Стыпендыяльные праграмы і стажыроўкі для студэнтаў, маладых вучоных, журналістаў, некаторыя з іх - спецыяльна для суіскальнікаў з Усходняй Еўропы, прапаноўваюць шматлікія арганізацыі ў Германіі.

Праца, прафесійнае навучанне і вучоба ў ВНУ Германіі

Studierende mit Laptop

Германія з'яўляецца прывабнай краінай для іміграцыі. Яна адкрытая для ўезду кваліфікаваных спецыялістаў, студэнтаў і вучоных з усяго свету.

Слухаць Германію

Падарожжа ў гісторыю культуры Германіі ад вытокаў да нашых дзён, перакладзена на рускую мову і расказана з музычнымі ілюстрацыямі.