Адкрыццё выставы «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне»

9.10.2017
Павялічыць фота

У пятніцу, 6 кастрычніка, у Нацыяльным мастацкім музеі Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі спадар Петэр Дэтмар урачыста адкрыў выставу «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне».

Творы двух выбітных нямецкіх мастакоў-экспрэсіяністаў – Эрнста Барлаха (1870-1938) і Кетэ Кольвіц (1867-1945) – упершыню будуць прадэманстраваны ў Беларусі. На выставе прадстаўлены больш за 200 работ, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы творчага шляху абодвух мастакоў з больш чым за 50 гадоў іх творчасці.

Такім чынам, «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» прадстаўляе сабой самую буйную i важную нямецкую выставу ў Рэспубліцы Беларусь з моманту набыцця краінай незалежнасці. Пасол Дэтмар, пад патранажам каторага праходзіць выстава, падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця яё высокае сімвалічнае значэнне: «Выстава з’яўляецца праектам-маяком нашага двухбаковага культурнага супрацоўніцтва і культурнай кульмінацыяй года, у якім мы адзначаем 25-гадовы юбілей з моманту аднаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі».

Наведаць выставу можна да 3 снежня ў Нацыяльным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20, Мінск). Падрабязная інфармацыя на сайце: www.artmuseum.by .

© Пасольства Германіі ў Мінску