Германія на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

6.2.2012
Павялічыць фота

На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы і ў гэтым годзе (8-12 лютага 2012 г.) свае стэнды прадставяць Пасольства Германіі і Інстытут імя Гётэ. Акрамя  мастацкіх альбомаў і бібліяфільных выданняў класічных твораў будзе паказаны шырокі спектр сучаснай літаратуры: новая нямецкая белетрыстыка, нямецкія кнігі ў перакладзе на беларускую мову, кнігі для дзяцей і моладзі, кнігі аб Германіі, мастацтве, фатаграфіі і архітэктуры, спецыялізаваная літаратура па юрыспрудэнцыі, палітыцы, эканоміцы, а таксама розныя друкаваныя і аудыё-візуальныя выданні для вывучэння і навучання нямецкай мове ў якасці замежнай.

 

Праграма:

- Прэзентацыя праекта Інстытута імя Гётэ ў Мінску «Медыя-аўтобус DeutschExpress». Медыя-аўтобус – гэта бібліятэка на колах, якая прадастаўляе магчымасць чытачам у Баранавічах, Маладзечне і Бабруйску ўзяць дадому друкаваныя і аудыё-візуальныя выданні на нямецкай мове. Яны выдаюцца ў медыя-аўтобусе ў пэўныя дні перад уваходам у мясцовыя бібліятэкі.

(8 лютага  2012 г., 12.00-19.00 каля ўваходу ў «БелЭкспа», вул. Янкі Купалы, 27)

 

- Перадача Пасольствам Германіі часткі прадстаўленых у экспазіцыі кніг у падарунак шэрагу беларускіх партнёрскіх арганізацый і ўстаноў. Тым самым Пасольства Германіі падтрымлівае ўстановы, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры. У гэтым годзе кнігі для дзяцей і моладзі будуць перададзены мінскай гімназіі № 20, а спецыялізаваная літаратура – бібліятэцы Інстытута нямецкіх даследаванняў (IfD) пры БДУ.
(9 лютага 2012 г., 17.00, германскі стэнд на выстаўцы-кірмашы)

*

- Запланаваная на пятніцу, 10.02.2012 у 17.00, прэзентацыя кнігі «У невядомых сусветах: Сучасная нямецкая літаратура» не адбудзецца.


- Подыумная дыскусія «Літаратура бяз межаў» з удзелам Катарыны Рабэ, рэдактара аддзела ўсходне-еўрапейскай літаратуры выдавецтва «Suhrkamp Verlag» (на нямецкай і беларускай мовах).

(10 лютага 2012 г.,19.00, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37А)

 

- «Дзіцячы дзень»:

з 11.00 да 13.00         Краіназнаўчая віктарына

                                 (на нямецкай мове, уваход вольны)

з 13.00 да 15.00         Гульні для дзяцей школьнага ўзросту

                                 (на нямецкай мове, уваход вольны)

(12 лютага 2012 г., германскі стэнд на выстаўцы-кірмашы)

 

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у сферы культуры і адукацыі будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на германскім стэндзе:

 

08.02.2012,     13.00-17.00:  Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD)

                                          і Фонд імя Роберта Боша (RBS)

10.02.2012,     11.00-17.00:  Германская служба акадэмічных абменаў 

                                          (DAAD)

11.02.2012,     10.00-17.00:  Цэнтральнае ўпраўленне па справах

                                          школьнай нямецкай адукацыі за мяжой (ZfA)

11.02.2012,     17.00-19.00:  Deutscher Volkshochschul-Verband e. V. (dvv)

                                          (Нямецкая асацыяцыя народных 

                                          універсітэтаў)

 

Дадатковая інфармацыя

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 8 па 12 лютага 2012 г. у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Янкі Купалы, 27).

 

Адкрыццё: серада, 08.02.2012, а 12.00 г.

 

Часы працы германского стэнда:

серада, 08.02.2012: 12.00-19.00;

чацвер - субота, 09.-11.02.2012: 10.00-19.00;

нядзеля, 12.02.2012: 10.00-15.00.

 

Стэнды Пасольства Германіі і Інстытута імя Гётэ знаходзяцца ў пярэдняй левай частцы выставачнага цэнтра (стэнды № A15 і № A6).

 

www.minsk.diplo.de

www.goethe.de/minsk

© Пасольства Германіі ў Мінску