Германскі Упаўнаважаны па правах чалавека Лёнінг наконт інфармацыі аб катаванні Андрэя Саннікава беларускімі ўладамі

27.1.2012
Löning zu Menschenrechtsdialog Deutschland-China Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)

Жонка былога кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Андрэя Саннікава, Ірына Халіп, звярнулася да грамадскасці і паведаміла, што яе муж пад катаваннямі і пагрозамі смерці яго сям'і 20.11.2011 напісаў на імя прэзідэнта Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

У сувязі з гэтым Упаўнаважаны Фэдэральнага ўрада Германіі па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг заявіў сёння (27.1.) у Берліне наступнае:

З вялікай заклапочанасцю я сачу за паведамленнямі аб нечалавечым абыходжанні з Андрэем Саннікавым. Ужыванне фізічнага і псіхалагічнага ціску з мэтай зламаць яго волю і, акрамя таго, прымусіць яго падаць прашэнне аб памілаванні абсалютна непрымальна і зяўляецца страшэнным парушэннем правоў чалавека Беларуссю. Таксама непрымальным з’яўляецца перавод іншых палітычных зняволеных на больш жорсткія ўмовы ўтрымання.

Недапушчальна, што ў Беларусі па-ранейшаму ёсць палітычныя вязні. Гэта відавочнае парушэнне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў.

Я зноў заклікаю беларускія ўлады нарэшце без усялякіх умоў вызваліць і рэабілітаваць Андрэя Саннікава і іншых палітвязняў.“

© Пасольства Германіі ў Мінску