Пасольства Германіі дапамагае дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі

3.1.2012
Павялічыць фота (© royalty free)

Пасольства Германіі ў Мінску ў супрацоўніцтве з мясцовым фондам «Інавацыі для рэгіёнаў», п. Калодзішчы, у гэтым годзе ў рамках тэхнічнага супрацоўніцтва аказвае  дапамогу Мінскаму раённаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ў пасёлку Бараўляны Мінскага раёна.

У гэтым цэнтры пражываюць дзеці ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Установа аказвае дзецям і іх сем'ям псіхалагічную, педагагічную і юрыдычную дапамогу.

5 студзеня 2012 г. прадстаўнік Пасольства перадасць дадзенай установе бытавую тэхніку і мэблю, якія дапамогуць стварыць для пражываючых там дзяцей утульную хатнюю абстаноўку.

Час і месца перадачы: чацвер, 5 студзеня 2012 г., 11.00,

Мінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр,
Мінскі раён, 223053 п. Бараўляны, вул. 40 гадоў Перамогі.

© Пасольства Германіі ў Мінску