З 10 студзеня 2012 г. уводзіцца электронная сістэма запісу для падачы заяў на атрыманне віз у Пасольстве Германіі ў Мінску
З 10 студзеня 2012 г. візавы аддзел Пасольства Германіі ў Мінску пераходзіць на электронную сістэму запісу праз інтэрнэт для падачы заяў на атрыманне віз. Для гэтага трэба зайсці на сайт Пасольства, дзе размешчана інфармацыя аб магчымых бліжэйшых тэрмінах падачы дакументаў, і зарэзерваваць пэўны дзень і дакладны час наведвання візавага аддзела. Пры падачы заявы трэба мець усе неабходныя дакументы і грошы для аплаты консульскага збору ў еўра.
Гэта новая сістэма ўводзіцца для таго, каб пазбегнуць вялікіх чэргаў у візавым аддзеле.
Выключэнні:
Асобы, якія не маюць доступу да інтэрнэта, пасля 10.01.2012 г. могуць узгадняць час падачы дакументаў па тэлефоне (па аўторках і чацвяргах з 09.00 да 11.00, пры гэтым запіс па тэлефоне абмежаваны і не ажыццяўляецца на больш ранні тэрмін, чым праз інтэрнэт). Групам больш за 5 чалавек просьба запісвацца для падачы дакументаў таксама па тэлефоне.
Рэзерваванне часу падачы дакументаў ажыццяўляецца бясплатна непасрэдна на сайце Пасольства. Пры падачы дакументаў, як і раней, спаганяецца толькі консульскі збор.