Cпартыўны інвентар у падарунак школам
(© Deutsche Botschaft Minsk)
Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь перадае ў падарунак дзевяці школам у Беларусі спартыўны інвентар. У залежнасці ад патрэбнасцяў школы атрымаюць канькі, спартыўную форму, мячы, сеткі, сталы для настольнага тэніса і іншы спартыўны інвентар, набыты ў мясцовым гандлі. Пры гэтым размова ідзе аб СШ № 7 у Брэсце, СШ № 15 і № 28 у Гродне, школах № 24, № 56, № 73 і № 206 у Мінску, гімназіі № 2 у Пінску і гімназіі № 2 у Слуцку.
Гэтыя школы прымаюць удзел у ініцыятыве «Школы – партнёры будучага», што падтрымліваецца Федэральным урадам Германіі і ахоплівае 1.500 школ ва ўсім свеце, у якіх у якасці замежнай мовы паглыблена вывучаецца нямецкая мова.
Падтрымка спорту садзейнічае ўмацаванню сувязей з грамадзянамі краіны знаходжання і з'яўляецца адным з аспектаў знешняй культурнай палітыкі Федэральнага ўрада Германіі.
Першая перадача спартыўнага інвентару адбылася ў сераду, 16 лістапада 2011 г., у 15.30 у мінскай школе № 73 па вул. Калініна, 17.
(© Deutsche Botschaft Minsk)