Сардэчна вітаем на сайце Пасольства Германіі ў Мінску!
Дзень Еўропы – фестываль еўрапейскага кіно ў Мінску
З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры «Победа» адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і пасольствамі краін ЕС. Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін. Паказы пройдуць з 11 па 17 мая. Пасольства Германіі і Інстытут імя Гётэ ў Мінску 13 мая а 21.00 гадзіне прэзентуюць фільм «Зіма даўжынёю ў год».
Атмасфера ў германскім павільёне на "Экспа-2012" чымсці нагадвае сучасную версію навукова-фантастычнага рамана Жуля Верна "20000 лье пад вадой". На самой справе, тут кожны можа адчуць сябе капітанам Нэма на борце "Наўтылуса", які адпраўляецца ў віртуальнае падводнае плаванне па найбуйнейшай экасістэме зямлі.
Экспа-2012
Такое рашэнне прынялі прадстаўнікі амаль 100 дзяржаў 19 красавіка ў горадзе Панама ў рамках другога пленарнага пасяджэння IPBES.
Падрабязней
Адукаваны манарх, знаток прыгожага і слаўны палкаводзец: Фрыдрых Вялікі (1712-1786) пры ўсім сваім шматгранным таленце з’яўляецца адной з найболей выдатных і разам з тым найболей спрэчных асоб у германскай гісторыі. Ён быў адным з тых, что вызначаў лёсы Еўропы ў XVIII стагоддзі.
Свет “Старога Фрыца”
18 сакавіка 2012 г. Ёахім Гаўк быў выбраны новым кіраўніком Федэратыўнай Рэспублікі Германія з адным з лепшых вынікаў за ўсю гісторыю галасавання. 72-гадовы палітык стаў 11-м федэральным прэзідэнтам, які будзе працаваць у Берлінскай рэзідэнцыі федэральнага прэзідэнта, палацы Бельвю.
Ёахім Гаўк выбраны федэральным прэзідэнтам
Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (МПС) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі (01.03.2013 - 31.07.2013). Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г.
Падрабязней
Пасольства Германіі ў Мінску ў супрацоўніцтве з мясцовым фондам «Інавацыі для рэгіёнаў», п. Калодзішчы, у гэтым годзе ў рамках тэхнічнага супрацоўніцтва аказвае дапамогу Мінскаму раённаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ў пасёлку Бараўляны Мінскага раёна.
Паведамленне для прэсы № 1 ад 03.01.2012
300 гадоў Фрыдрыху Вялікаму.
Адкрыць вялікага караля Прусіі нанава: у 2012 г. спаўняецца 300 гадоў са дня нараджэння «Старога Фрыца». Фонд Прускія палацы і сады ў Берлін-Брандэнбургу праводзіць выставу «Friederisiko», прысвечаную каралю з характарам авантурыста.
Падарожжа па Германіі-2012