Правілы карыстання

Кантэнт гэтых сайтаў ахоўваецца згодна з дзеючым заканадаўствам. Вядзецца руплівая праверка правільнасці, актуальнасці і зразумеласці апублікаваных матэрыялаў. Іх змест пастаянна абнаўляецца. Разам з тым трэба звярнуць увагу на наступныя абмежаванні:

Матэрыялы, якія былі створаны трэцімі асобамі

Нягледзячы на тое, што мы спрабуем пільна сартыраваць лінкі, мы не маем ніякай магчымасці паўплываць на змест і афармленне чужых сайтаў, на якія вядуць прамыя ці ўскосныя спасылкі з нашых сайтаў (“лінкі”). Таму мы не нясем ніякай адказнасці і ніякіх гарантый за правільнасць ці паўнату зместу на сайтах, на якія ўказваюць нашы сайты. Гэта датычыць усіх спасылак на нашых сайтах і зместу матэрыялаў усіх сайтаў, на якія карыстальнік выходзіць праз спасылкі на нашых сайтах.

Акрамя таго, мы не нясем адказнасці за атраманыя ад «Deutsche Welle» навіны і за правільнасць прагнозу надвор’я Германскай метэаралагічнай службы.

Паведамленні аб памылках

Рэдакцыя звяртаецца да карыстальнікаў дадзеных сайтаў паведамляць аб незаконным ці памылковым кантэнце трэціх асоб, на якія ёсць спасылкі з нашых сайтаў. Акрамя гэтага мы просім паведамляць пра памылковую, неактуальную, няпоўную ці незразумелую інфармацыю на нашых сайтах. Выкарыстоўвайце для гэтага наш кантактны фармуляр.

Аўтарскія правы

Інфармацыя і і элементы афармлення, якія знаходзяцца на дадзеным сайце, ахоўваюцца згодна з заканадаўствам аб аўтарскім праве. Без папярэдняга пісьмовага дазволу з нашага боку забараняецца поўнае ці частковае перадрукованне, размножванне, пераклад на іншыя мовы ці любое іншае выкарыстоўванне інфармацыі.

Уласныя матэрыялы

Калі матэрыялы, якія знаходзяцца на нашым сайце, змяшчаюць заканадаўчыя нормы, афіцыйную інфармацыю,  рэкамендацыі або даведкі, ці, то яны заўсёды падабраны добрасумленна і з максімальнай пільнасцю. Аднак у выпадку якіх-небудзь разыходжанняў ці неадпаведнасцяў выключна дзейнічае актуальная афіцыйная версія, якая апублікавана ў афіцыйных абвяшчаючых органах. Любая прававая інфармацыя, рэкамендацыі і даведкі не з'яўляюцца абавязваючымі; юрыдычныя кансультацыі не праводзяцца.

Асабістыя звесткі

Калі ў рамках сайту існуе магчымасць уводу асабістых ці камерцыйных звестак (адрас электроннай пошты, прозвішча ці назва арганізацыі, паштовы адрас), то ўказанне карыстальнікам гэтых звестак адбываецца выключна на добраахвотнай аснове. Асабістыя звесткі бяруцца толькі з Вашага ведама і дазволу.

Кантакт

У вас ёсць пытанні, пажаданні ці прапановы? Накіруйце свой запыт на агульны адрас Пасольства ці ў адпаведны аддзел!