Новыя правілы ўезду ў Беларусь

Achtung Павялічыць фота (© dpa)

9 студзеня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі быў падпісаны Указ аб бязвізавым уездзе грамадзян 80 краін, у тым ліку Германіі. Бязвізавы ўезд магчымы на тэрмін не болей за пяць сутак. Указ уступае ў сілу 12 лютага 2017 года.

Уезд і выезд у бязвізавым рэжыме магчымы толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Бязвізавы парадак перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць авіярэйсамі з Расіі, або плануюць ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі.

Пры сабе необходна мець:
- дзейсны пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу;
- грашовыя сродкі ў валюце ці беларускіх рублях, эквівалентныя не меней чым дзвюм базавым велічыням на кожны дзень знаходжання, зараз базавая велічыня складае 23 рублі, дзве базавыя велічыні эквівалентныя 23,- еўра;
- медыцынскі страхавы поліс, які дзейнічае ў Беларусі, са страхавой сумай не менш за 10.000,- еўра.

Бязвізавы парадак уезду не распаўсюджваецца на:
- асоб, якія прыбываюць авіярэйсамі з Расіі, або плануюць ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі;
- замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты не будуць прымацца ва ўвагу.

Актуальная інфармацыя аб дакументах, якія неабходны для бязвізавага ўезду, напр., аб пашпартах і пацвярджэнні фінансавых сродкаў, размешчана на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

На сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне апублікавана, акрамя ўсяго іншага, інфармацыя аб бязвізавым парадку ўезду ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча», а таксама на тэрыторыю Аўгустоўскага канала.

Апрача дадзеных выключэнняў прававое і адміністратыўнае рэгуляванне візавых працэдур і знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі застаецца нязменным.