Вучоба ў Германіі – добрае рашэнне

Philologische Bibliothek der FU Berlin Павялічыць фота (© picture-alliance/dpa)

Вы хочаце вучыцца або займацца даследчыцкай дзейнасцю за мяжой? Чаму б тады не ў Германіі, у краіне ідэй! Многія інавацыі, міжнародная арыентацыя, якая ўсё пашыраецца, і моцная падтрымка перадавых даследаванняў характарызуюць сітуацыю ў сістэме вышэйшай адукацыі Германіі. Многія навучальныя праграмы ў рамках Балонскага працэсу былі пераарыентаваны на прызнаныя ў міжнародным маштабе дыпломы бакалаўра, магістра і доктара, аднак гэты працэс яшчэ не завершаны. Сярод іх прапаноўваюцца таксама многія праграмы выключна на англійскай мове, якія, ў прыватнасці, прадугледжаны для замежных студэнтаў.

 

У 2005 г. Федэральны ўрад Германіі пачаў так званую «Ініцыятыву па падтрымцы лепшых універсітэтаў». Гэта спаборніцтва вышэйшых навучальных устаноў, у выніку якога адбіраюцца перадавыя кластэры і асобныя ВНУ для паслядыпломнага навучання, а таксама цэлыя ўніверсітэты, якія падтрымліваюцца дзякуючы іх праграмам па развіцці перадавых даследаванняў. У агульнай колькасці выдаткоўваюцца фінансавыя сродкі ў памеры каля 2,7 млрд. еўра для далейшага развіцця перадавых навукова-даследчыцкіх праектаў у Германіі. Але «Ініцыятыва па падтрымцы лепшых універсітэтаў» яшчэ не скончана: у 2012 г. 45 ВНУдля паслядыпломнага навучання і 43 перадавыя кластэры здолелі забяспечыць сабе права на атрыманне адпаведнай падтрымкі. Акрамя таго, адзінаццаць універсытэтаў на базе іх канцэпцый будучага развіцця паспяхова прайшлі конкурс: Ахенскі Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт, Берлінскі Свабодны ўніверсітэт, Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта, Брэменскі ўніверсітэт, Дрэздэнскі технічны ўніверсітэт, Гейдэльбергскі ўніверсітэт, Кёльнскі ўніверсітэт, Канстанцкі ўніверсітэт, Мюнхенскі ўніверсітэт імя Людвіга Максіміліна, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт іЦюбінгенскі універсітэт.

Hörsaal einer deutschen Universität Павялічыць фота (© dpa picture-alliance)

ВНУ Германіі разнастайныя

На ўсёй тэрыторыі Германіі ёсць цудоўныя магчымасці вучыцца ў адпаведнасці з індывідуальнымі інтарэсамі і патрабаваннямі жадаючых. 376 універсітэтаў, спецыялізаваных вышэйшых вучылішчаў прыкладных навук, мастацкіх, педагагічных і багаслоўскіх ВНУ, а таксама спецыялізаваных ВНУ па дзяржаўным кіраванні прапануюць шырокі спектр прадметаў і вучэбных праграм. Кожны можа для сябе знайсці тое, што яму падыходзіць – ахоплены ўсе спецыяльнасці, пачынаючы з лінгвістыкі, медыйных навук і культуралогіі, юрыдычных, эканамічных і сацыяльных навук, да мастацтваў, музыкі, акцёрскага мастацтва і дызайну, а таксама медыцыны, сельскагаспадарчых і лясных навук, дамаводства і экатрафалогіі. У галіне інжынерных і прыродазнаўчых навук існуе адмысловае аб'яднанне дзевяці ВНУ з тэхнічнай арыентацыяй, т. зв. «ТУ9», што прапаноўваюць выдатнае навучэнне спецыяльна па прадметах матэматыка, інфарматыка, прыродазнаўчыя навукі і тэхніка, якія ў Германіі прынята называць «прадметамі MINT» (па першых літарах нямецкага алфавіту).

Шматлікія стыпендыі дапамагаюць

Галоўнай установай, якая арганізуе і фінансуе стажыроўкі з мэтай навучання ў ВНУ  або правядзення навукова-даследчыцкіх работ у Германіі, з'яўляецца Германская служба акадэмічных абменаў (ДААД). Гэта найбуйнейшая ў свеце арганізацыя па садзейнічанні міжнароднаму абмену студэнтамі і навукоўцамі. У 2011 г. ДААД прадаставіла звыш 40 000 стыпендый для замежных студэнтаў, якія прыехалі на вучобу ў Германію. Прапануецца мноства праграм падтрымкі, якія мэтанакіравана і на індывідуальнай аснове дазваляюць замежным студэнтам вучыцца ў Германіі. Гэта, напрыклад, класічная стыпендыя для аспірантаў, кароткатэрміновыя стыпендыі для стажыровак з мэтай правядзення навукова-даследчыцкіх работ, а таксама гадавыя, семестравыя і кароткатэрміновыя стыпендыі. Стыпендыі таксама прадастаўляюць многія іншыя фонды, якія адбіраюць стыпендыятаў у адпаведнасці са сваімі ўласнымі крытэрыямі і сваім профілем.

Вучоба ў Германіі – добрае рашэнне

Studentin aus Ghana