Вучоба і даследаванні ў Германіі

Studierende mit Laptop

Партал для замежных спецыялістаў www.make-it-in-germany.com

www.make-it-in-germany.com з'яўляецца афіцыйным шматмоўным анлайн-парталам для замежных спецыялістаў. На ім прадастаўляецца інфармацыя для кваліфікаваных асоб, зацікаўленых прыехаць у Германію, аб паспяховай падрыхтоўцы пераезду, прыбыцці і першых кроках у Германіі.

Humboldt Universität

Краіна вучобы - Германія

Вучоба ў Германіі становіцца ўсё больш прывабнай: дыпломы міжнароднага ўзору (з наданнем вучонай ступені бакалаўра або магістра), выкладанне шэрагу прадметаў на англійскай мове, а таксама міжуніверсітэтская сістэма прызнання праслуханых курсаў і здадзеных экзаменаў.

Вучоба ў Германіі – добрае рашэнне

Вы хочаце вучыцца або займацца даследчыцкай дзейнасцю за мяжой? Чаму б тады не ў Германіі, у краіне ідэй! Многія інавацыі, міжнародная арыентацыя, якая ўсё пашыраецца, і моцная падтрымка перадавых даследаванняў характарызуюць сітуацыю ў сістэме вышэйшай адукацыі Германіі.

Універсітэт імя Дзьюлы Андрашы (Будапешт)

Універсітэт імя Дзьюлы Андрашы ў Будапешце з'яўляецца адзіным нямецкамоўным універсітэтам па-за межамі нямецкамоўнай прасторы і рэгулярна прапаноўвае стыпендыі. Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце (на нем. мове):

Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску

Тут Вы знойдзеце шмат карыснай інфармацыі аб вучобе і навуковых даследваннях у Германіі, а таксама важныя парады, звязаныя з жыццём у Германіі, магчымасцямі атрымання стыпендыі DAAD і розныя спасылкі.

colourbox.com

Стыпендыі, стажыроўкі, конкурсы

Стыпендыяльные праграмы і стажыроўкі для студэнтаў, маладых вучоных, журналістаў, некаторыя з іх - спецыяльна для суіскальнікаў з Усходняй Еўропы, прапаноўваюць шматлікія арганізацыі ў Германіі.

Logo - Alexander von Humboldt Stiftung

Фонд імя Аляксандра Гумбальдта

Калі Вы, з'яўляючыся маладым вучоным, плануеце стажыроўку ў Германіі і Вам патрэбна фінансавая падтрымка, то для Вас мае сэнс зазірнуць на сайт Фонда імя Аляксандра Гумбальдта (на нямецкай і англійскай мовах).

Вучоба і даследаванні ў Германіі

Das deutsche Model Julia Stegner,  das Gesicht der 5. Mercedes-Benz Fashion Week (PK am 29.06. am Berliner Bebelplatz)

Пошук адрасоў былых выпускнікоў германскіх універсітэтаў

Jugendliche in Deutschland

Замежныя вучоныя і выпускнікі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, займаліся даследчай або выкладчыцкай дзейнасцю ў Германіі, з'яўляюцца часткай буйной міжнароднай сеткі кантактаў. Вы можаце карыстацца гэтай сеткай для пашырэння сацыяльных кантактаў, а таксама для прафесійнага і навуковага павышэння кваліфікацыі.

Для таго, каб Вы маглі скарыстацца гэтай прапановай, Германская служба акадэмічных абменаў, самая вялікая германская арганізацыя па садзейнічанні акадэмічнаму абмену, прапануе Вам анлайн-партал для падтрымкі кантактаў з выпускнікамі германскіх універсітэтаў і іх кантактаў паміж сабой.