Стыпендыяльная праграма XIX Mіжнароднага тэатральнага фестывалю «Шылераўскія дні 2017»

Павялічыць фота Да 28 красавіка 2017 г. прымаюцца заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграмеXIXжнароднага тэатральнага фестывалю «Шылераўскія дні2017», які адбудзецца з 16 па 24 чэрвеня ў Нацыянальным тэатры горада Манхайм.

Праграма прадугледжвае наведванне двух семінараў, у якіх прымуць удзел вядомыя тэатральныя дзеячы Олівер Фрліч, Нуран Давід Каліс, Ноа Хайдл і Катрын Цідэман, а таксама асобных прадстаўленняў і вечаровых канцэртаў.

Удзельнікі стыпендыяльнай праграмы будуць размяшчацца ў семях жыхароў горада Манхайм, ім будзе выплачана грашовая дапамога на дарожныя выдаткі і харчаванне.  

У конкурсе могуць прыняць удзел студэнты і пачынаючыя работнікі тэатральнай сферы, якія валодаюць нямецкай і англійскай мовамі (два семінары будуць праходзіць на англійскай мове). Больш падрабязная інфармацыя на сайце

19. Internationale Schillertage