Вы хочаце папрацаваць у германскім парламенце?

Internationales Parlamentsstipendium (IPS) Павялічыць фота (© Deutscher Bundestag)

Германскі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне. 

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (МПС) прадугледжана для выпускнікоў ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы.

Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы. 

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.

Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня.

Умовы ўдзелу

  • беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)
  • скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
  • вельмі добрае веданне нямецкай мовы
  • веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме

Стыпендыя

  • 500 € штомесяц
  • аплата жылля
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў

Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 30 чэрвеня 2017 г. па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб'ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.

E-Mail: minsk%27%diplo%27%de,info 

Вашы пытанні Вы можаце накіраваць на наступны адрас: 

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія

вул. Захарава, 26

220034 Мінск

Беларусь

Тэл: (00375 17) 217 59 00

Факс: (00375 17) 294 85 52

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Германскага Бундэстага:

http://www.bundestag.de/ips

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (МПС)

Reichstagsgebäude