Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера па эфектыўным дзяржаўным кіраванні

Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера па эфектыўным дзяржаўным кіраванні для 20 маладых лідэраў з дзяржаўнага сектара з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі і Ўкраіны 8 – 29 верасня 2012 года ў Берліне і Варшаве

Вы можаце падаць заяўку на ўдзел, калі адпавядаеце наступным
крытэрыям:
– армянскае, азербайджанскае, беларускае, грузінскае, малдаўскае, рускае, турэцкае або ўкраінскае грамадзянства,
– Вы пражываеце ў гэтым рэгіёне,
– скончаная вышэйшая адукацыя з выбітнымі адзнакамі,
– праца ў грамадскім сектары ў якасці першага працоўнага досведу (дзяржаўнае кіраванне, дзяржаўныя кампаніі, некамерцыйныя арганізацыі) і падтрымка з боку вашага працадаўцы,
– наяўнасць пэўнай ідэі праекта і цікавасць да эфектыўнага кіравання і палітычнай думкі,
– усведамленне грамадскай адказнасці і актыўная грамадзянская пазіцыя, валоданне кіраўнічымі якасцямі, а таксама
– вельмі добрае веданне як нямецкай, гэтак і англійскай мовы.

Мова правядзення семінараў - нямецкая.
Калі неабходна, ўдзельнікам прадастаўляецца магчымасць асвяжыць моўныя веды на курсе ў Германіі з 27 жніўня па 8 верасня года 2012 года.

Асноўныя расходы па праграме бярэ на сябе Фонд Роберта Боша.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 сакавіка 2012 г.

Падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце ў дадатку