Школьны і маладзёжны абмен

Drei Freundinnen Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa)

Праграмы па абмене і школьнае партнёрства садзейнічаюць транснацыянальнай мабільнасці маладых людзей, узаемаразуменню, а таксама талерантнасці і адкрытасці. Падчас сустрэч школьнікі атрымліваюць міжкультурны вопыт, які становіцца ўсё больш важным для асобаснага і прафесійнага развіцця. Міністэрства замежных спраў Германіі падтрымлівае цэлы шэраг ініцыятыў у галіне школьнага абмена.

Пасол Дэтмар уручыў 37 Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені

18 мая 2017 года Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Петэр Дэтмар у рамках урачыстай цырымоніі ўручыў 37 беларускім школьнікам Дыпломы па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені. Пасол Петэр Дэтмар, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ала Алегаўна Казючыц падкрэслілі важнасць вывучэння нямецкай мовы ў міжнародным кантэксце.

Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Віцебску

27 кастрычніка 2016 г. Мерле Варнеке, аташэ па культуры Пасольства Германіі ў Мінску, і Вернер Ліберкнехт, кансультант Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), падчас урачыстага мерапрыемства ўручылі вучням СШ № 34, СШ № 45 і гімназіі № 4 г. Віцебска Дыпломы па нямецкай мове (DSD) I ступені.

Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Гродне

14 кастрычніка 2016 года ў рамках урачыстага мерапрыемства ў школе № 15 г. Гродна адбылося чарговае ўручэнне дыпломаў па нямецкай мове 1-й ступені (DSD I).

Тэатральны фестываль у рамках ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні”

8 кастрычніка 2016 года ў Мінску прайшоў другі Тэатральны фестываль у рамках ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні”. Вучні з Мінска, Слуцка, Мозыра, Маладзечна, Гомеля і Брэста прадставілі гледачам тэатральныя пастаноўкі ад казак і адаптаваных літаратурных тэкстаў да твораў уласнага сачынення.

Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Полацку

7 кастрычніка 2016 года намесніца пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Аня Лутэр і кансультант Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) Вернер Ліберкнехт у рамках урачыстага мерапрыемства ў школе № 16 г. Полацка ўручылі дыпломы па нямецкай мове 1-й ступені (DSD I).

Уручэнне дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Мінску

5 кастрычніка 2016 г. Аня Лутэр, Намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску, і Вернер Ліберкнехт, кансультант Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) падчас урачыстага мерапрыемства ў гімназіі № 24 у Мінску ўручылі вучням Дыпломы па нямецкай мове (DSD) I і II ступені.

Initiative "Schulen: Partner der Zukunft"

Фінал чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ 2016

Ганна Маркава са школы № 73 г. Мінску прадстаўляла Беларусь у фінале чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ 2016 у Берліне, які быў арганізаваны Цэнтральным упраўленнем па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).

Уручэнне дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Віцебску

Мерле Варнеке, аташэ па культуры Пасольства Германіі ў Мінску, разам з Вернерам Ліберкнехтам, кансультантам Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), 27 красавіка 2016 года ў рамках урачыстага мерапрыемства ў школе № 45 г. Віцебска ўручылі дыпломы па нямецкай мове (DSD) 1-й ступені васьмі выпускнікам.

Kinder einer PASCH-Schule entdecken die Welt

Форум «Мабілізаваць людзей» па пытаннях знешняй палітыкі ў сферы культуры і адукацыі з удзелам Федэральнага міністра знешніх спраў Франка-Вальтэра Штайнмайера

Знешняя палітыка ў сферы культуры і адукацыі ў сучасны легіслатурны перыяд мае яшчэ большае значэнне, чым раней.

Падпісанне сумеснай заявы аб намерах аб рэалізацыі пілотнага праекта DSD I

Пасол Германіі Петэр Дэтмар і намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка 15 снежня 2015 г. падпісалі сумесную заяву аб намерах аб рэалізацыі пілотнага праекта „Нямецкі моўны дыплом“  (DSD I) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Дакумент прызваны павысіць ролю неямецкай мовы ў Беларусі.

Auswärtiges Amt Minister Westerwelle mit Jugendlichen

Школы: партнёры будучыні (PASCH)

У лютым 2008 года Федэральнае міністэрства замежных спраў дало старт ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні» (PASCH). Дадзеная ініцыятыва падтрымлівае і звязвае глабальную сетку, у якую ўваходзяць каля 1500 школ-партнёраў, якія маюць асабліва інтэнсіўныя сувязі з Германіяй. Да іх адносяцца германскія школы за мяжой і школы нацыянальных сістэм адукацыі краін-партнёраў, якія выдаюць Дыплом па нямецкай мове або прапаноўваюць кваліфікаванае навучанне нямецкай мове як замежнай. У Беларусі ў гэтай ініцыятыве бяруць удзел 22 школы.

Initiative "Schulen: Partner der Zukunft"

Чытацкі конкурс «Lesefuchs 2015»

У фінале конкурсу «Lesefüchse International» 11 верасня ў Берліне вучні са школ, у якіх можна атрымаць дыпломы па нямецкай мове, якія прадстаўляюць 10 краін, у тым ліку ўдзельніца з Беларусі, дыскутавалі на тэму сучаснай нямецкай літаратуры для моладзі.

Яшчэ адзін удзельнік ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні” у Беларусі

11 красавіка 2013 г. ва ўрачыстых абставінах адбыўся прыём сярэдняй школы № 20 г. Оршы ў лік удзельнікаў праграмы “Школы: партнёры будучыні” (PASCH), якой аказвае падтрымку Федэратыўная Рэспубліка Германія. З 1082 вучняў гэтай школы нямецкую мову ў якасці замежнай вывучаюць 300 чалавек.

Юбілей ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» у Оршы

Сярэдняя школа № 20 г. Оршы можа ганарыцца вынікамі першага года ўдзелу ў праграме «Школы: партнёры будучыні» (PASCH). У рамках дадзенай ініцыятывы, падтрымку якой аказвае Федэратыўная Рэспубліка Германія, школа прыняла ўдзел у цэлым шэрагу мерапрыемстваў.

Школьны і маладзёжны абмен

Grundschule