Тэатральны фестываль у рамках ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні”

8 кастрычніка 2016 года ў Мінску прайшоў другі Тэатральны фестываль у рамках ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні”. Вучні з Мінска, Слуцка, Мозыра, Маладзечна, Гомеля і Брэста прадставілі гледачам тэатральныя пастаноўкі ад казак і адаптаваных літаратурных тэкстаў да твораў уласнага сачынення. Школьнікі прадэманстравалі высокі ўзровень валодання тэатральным майстэрствам, а таксама выдатныя веды нямецкай мовы, на якой вялося распавяданне. Спектаклі прынеслі вялікае задавальненне як гледачам, так і акцёрам.

Тэатральны фестываль у рамках ініцыятывы PASCH

Grundschule