Яшчэ адзін удзельнік ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні” у Беларусі

Павялічыць фота

11 красавіка 2013 г. ва ўрачыстых абставінах адбыўся прыём сярэдняй школы № 20 г. Оршы ў лік удзельнікаў праграмы “Школы: партнёры будучыні” (PASCH), якой аказвае падтрымку Федэратыўная Рэспубліка Германія. З 1082 вучняў гэтай школы нямецкую мову ў якасці замежнай вывучаюць 300 чалавек. Як удзельнік гэтай ініцыятывы школа атрымае падтрымку з боку Інстытута імя Гётэ ў Мінску (GI), які прадаставiць навучальныя матэрыялы, а таксама магчымасць павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў нямецкай мовы.

Па запрашэнні дырэктара школы Таццяны Кажарновіч ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч, старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Станіслаў Кошкін і начальнік Аршанскага раённага аддзела адукацыі Андрэй Загурскі. З нямецкага боку прысутнічалі Урзула Крамлінгер, 2-і сакратар Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь, Франк Баўман, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Дзмітрый Клячко, кіраўнік аддзела нямецкай мовы (GI), Райко Ласончык, кансультант па нямецкай мове (GI) і Марына Міткіна, асістэнт праекта (GI).

 

Пасля афіцыйнай часткі вучні розных узроставых груп выканалі танцы і песні на абедзвюх мовах і адбыўся канцэрт музыканта з Германіі Марціна Зомера, які ў сваім выступе выкарыстаў такія арыгінальныя інструменты як дыджэрыду, электравіяланчэль і насавую флейту.

  

Інфармацыю аб школах у Беларусі, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве “Школы: партнёры будучыні” Вы знойдзеце тут.

 

Падрабязную інфармацыю аб ініцыятыве “Школы: партнёры будучыні” Вы знойдзеце тут.

Яшчэ адзін удзельнік ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні” у Беларусі

Grundschule