Юбілей ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» у Оршы

Павялічыць фота Сярэдняя школа № 20 г. Оршы можа ганарыцца вынікамі першага года ўдзелу ў праграме «Школы: партнёры будучыні» (PASCH). У рамках дадзенай ініцыятывы, падтрымку якой аказвае Федэратыўная Рэспубліка Германія, школа прыняла ўдзел у цэлым шэрагу мерапрыемстваў.

Так, частка школьнікаў па ініцыятыве настаўнікаў нямецкай мовы цэлы тыдзень падарожнічала па Германіі і Аўстрыі, іншыя ўдзельнічалі ў летнім моўным лагеры для прадстаўнікоў трох краін у г. Друскінінкай (Літва).

Каманда школьніц прыняла ўдзел у спаборніцтве «Вынаходлівыя выпрабавальнікі» і заваявала другое месца сярод 30 прэтэндэнтаў за выпрабаванне лаку для валос.

Госця з Берліна правяла ў школе творчую майстэрню на экалагічную тэму.

Самые маленькія вучні ўдзельнічалі ў праекце «Калядны цуд» - майстравалі і рабілі печыва як у Германіі.

З нагоды святкавання юбілею 26 красавіка 2014 г. дырэктар школы Таццяна Кажарновіч адзначыла новыя магчымасці, якія з’явіліcя ў школы пасля яе ўключэння ў праграму «Школы: партнёры будучыні». З боку Федэратыўнай Рэспублікі  Германія на свяце, на якім сабралося шмат гасцей, прысутнічалі намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі  Хольгер Рапіёр і 2-і  сакратар Пасольства Урзула Крамлінгер.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, які курыруе праект, быў прадстаўлены кансультантам па нямецкай мове Райка Ласончыкам і супрацоўніцай установы Марынай Міткінай.

Школьнікі паказалі гасцям вясёлую тэатральную п’есу, якая была развучана пад кіраўніцтвам Рыхарда і Астрыд Хорціен з Кіля.

Падрабязная інфармацыя аб ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні»:

http://www.minsk.diplo.de/Vertretung/minsk/be/06/Schueler__und__Jugendaustausch/PASCH__S__BY.html

Інфармацыя аб школах у Беларусі, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні»:

http://www.minsk.diplo.de/Vertretung/minsk/be/06/8-kulturmittlerinterakivekarte/0-interaktive-karte-kulturmittler-seite-by.html

Інфармацыя аб папярэдніх праектах у рамках ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні»:

http://www.goethe.de/ins/by/min/lhr/pas/akt/beindex.htm

Юбілей ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» у Оршы

Initiative "Schulen: Partner der Zukunft"

Фотагалерэя: юбілей ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» у Оршы