Школы: партнёры будучыні (PASCH)

Auswärtiges Amt Minister Westerwelle mit Jugendlichen Павялічыць фота (© Auswärtiges Amt)

У лютым 2008 года Федэральнае міністэрства замежных спраў дало старт ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні» (PASCH). Дадзеная ініцыятыва падтрымлівае і звязвае глабальную сетку, у якую ўваходзяць каля 1500 школ-партнёраў, якія маюць асабліва інтэнсіўныя сувязі з Германіяй. Да іх адносяцца германскія школы за мяжой і школы нацыянальных сістэм адукацыі краін-партнёраў, якія выдаюць Дыплом па нямецкай мове або прапаноўваюць кваліфікаванае навучанне нямецкай мове як замежнай.

У Беларусі ў гэтай ініцыятыве бяруць удзел 22 школы:

У гімназіях № 24 і № 20, а таксама ў СШ № 73 у Мінску, у СШ № 7 у Брэсце і гімназіі № 2 у Пінску выкладаюць настаўнікі нямецкай мовы з Германіі.

У СШ № 15 і № 28 у Гродне, гімназіі № 2 у Слуцку, гімназіі № 10 у Маладзечне, гімназіі № 56 у Мінску, СШ № 20 у  Оршы, СШ № 49 у Гомелі, СШ № 27 у Бабруйску, СШ № 45 у Віцебску, СШ № 21 у Магілёве, СШ № 16 і № 18 у Полацку, СШ № 2 у Жлобіне, СШ № 10 у Рэчыцы, СШ № 12 і № 16 у Мазыры, а таксама ў Навучальна-педагагічным комплексе яслі сад-сярэдняя школа № 24 у Барысаве беларускія выкладчыкі нямецкай мовы атрымоўваюць у рамках ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» шырокую падтрымку.

Initiative "Schulen: Partner der Zukunft" (© AA)

У Рэспубліцы Беларусь дадзеную ініцыятыву каардынуе Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў супрацоўніцтве з Цэнтральным упраўленнем школ за мяжой і Інстытутам імя Гётэ.

Ініцыятыва PASCH цесна звязана з іншымі ініцыятывамі ў сферы культурнай і адукацыйнай палітыкі за мяжой, такімі як Служба валанцёраў «Kulturweit» (Культура без межаў), ініцыятыва па абмене навуковымі супрацоўнікамі, а таксама ініцыятыва «Нямецкая – мова ідэй».

Ініцыятыва PASCH садзейнічае ўсталяванню жывых, доўгатэрміновых сувязей з Германіяй і стымулюе школы, іх выкладчыкаў і вучняў да наладжвання кантактаў і супрацоўніцтва адно з адным, тым самым выклікаючы ў маладых людзей устойлівы інтарэс і захапленне сучаснай Германіяй і нямецкай мовай.

Падрабязная інфармацыя аб ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні»:

Школы: партнёры будучыні (PASCH)

Grundschule