Уручэнне дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Віцебску

Павялічыць фота

Мерле Варнеке, аташэ па культуры Пасольства Германіі ў Мінску, разам з Вернерам Ліберкнехтам, кансультантам Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), 27 красавіка 2016 года ў рамках урачыстага мерапрыемства ў школе № 45 г. Віцебска ўручылі дыпломы па нямецкай мове (DSD) 1-й ступені васьмі выпускнікам.

Старанне школьнікаў пры вывучэнні нямецкай мовы, а таксама нястомная праца выкладчыкаў нямецкай мовы былі асабіста адзначаны. Віншуем усіх дыпламантаў, жадаем прыемнага далейшага вывучэння нямецкай мовы і ўсяго найлепшага ў будучыні!