Чытацкі конкурс «Lesefuchs 2015»

Павялічыць фота У фінале конкурсу «LesefüchseInternational» 11 верасня ў Берліне вучні са школ, у якіх можна атрымаць дыпломы па нямецкай мове, якія прадстаўляюць 10 краін, у тым ліку ўдзельніца з Беларусі, дыскутавалі на тэму сучаснай нямецкай літаратуры для моладзі.

Пераможцам конкурсу ў гэтым годзе стаў 17-гадовы Адамас Янкаўскіс з Каўнаскай езуіцкай гімназіі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 1000 вучняў са 116 школ.

Школы-ўдзельніцы з’яўляюцца часткай ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» (PASCH), якая падтрымлівае і звязвае глабальную сетку, у якую ўваходзяць больш за 1700 школ-партнёраў ва ўсім свеце, у якіх нямецкая мова займае асабліва важнае месца. PASCH – гэта ініцыятыва Федэральнага міністэрства замежных спраў сумесна з Цэнтральным ўпраўленнем па справах школ за мяжой, Інстытутам імя Гётэ,  Германскай службай акадэмічных абменаў і Службай педагагічных абменаў.

Ініцыятыва PASCH садзейнічае ўсталяванню жывых, доўгатэрміновых сувязей з Германіяй і стымулюе школы, іх выкладчыкаў і вучняў да наладжвання кантактаў і супрацоўніцтва адно з адным, тым самым выклікаючы ў маладых людзей устойлівы інтарэс і захапленне нямецкай мовай.

Падрабязная інфармацыя аб ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні»: