Фінал чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ 2016

Павялічыць фота

Ганна Маркава са школы № 73 г. Мінску прадстаўляла Беларусь у фінале чытацкага конкурсу Lesefüchse International“ 2016 у Берліне, які быў арганізаваны Цэнтральным упраўленнем па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).

12.09.2016 у Доме берлінскіх фестываляў адбыўся фінал чытацкага конкурсу „Lesefüchse International“ у рамках праекта Цэнтральнага упраўлення па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA). Пераможцы конкурсу, які праводзіўся сярод вучняў школ – удзельнікаў ініцыятывы „Школы: партнёры будучыні“ (PASCH) з дзесяці краін (Беларусь, Балгарыя, Эстонія, Грузія, Латвія, Літва, Манголія, Румынія, Расія, Венгрыя) былі запрошаны ў Берлін, каб абмяняцца думкамі аб чатырох актуальных кнігах для моладзі і вызначыць пераможцу чытацкага конкурсу.

Фінал конкурсу, які праводзіцца з 2008 г. у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД, адбыўся ўжо ў чацвёрты раз у германскай сталіцы і быў прымеркаваны да Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Берліне (ilb). Федэральны міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, пад патранажам якога міжнародны чытацкі конкурс Lesefüchse International праходзіў і ў гэтым годзе, у сваім прывітальным слове - яго зачытала прадстаўніца МЗС Хайке Янч – адзначыў  актыўны ўдзел школьнікаў: „Я лічу, што ўсе, хто сёння тут, з‘яўляюцца пераможцамі, бо ў сучасным глабальным свеце з дапамогай агульнай мовы заўсёды лягчэй пераадольваць межы і знаёміцца з іншым складам мыслення і іншымі культурамі“. 

Па заканчэнні багатай цікавымі падзеямі праграмы тыдня знаходжання ў Берліне пераможцам у фінале конкурсу стаў Валянцін Памакаў з Балгарыі.  

 

Больш падрабязную інфармацыю пра ініцыятыву „Школы: партнёры будучыні“ Вы знойдзеце тут: