Уручэнне дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Мінску

Павялічыць фота

5 кастрычніка 2016 г. Аня Лутэр, Намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску, і Вернер Ліберкнехт, кансультант Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) падчас урачыстага мерапрыемства ў гімназіі № 24 у Мінску ўручылі вучням Дыпломы па нямецкай мове (DSD) I і II ступені. Спадарыня Лутэр у в сваёй прамове падкрэсліла значэнне нямецкай мовы. Асабліва былі адзначаны актыўная дзейнасць Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой у арганізацыі выкладання нямецкай мовы, а таксама няспынная праца настаўнікаў нямецкай мовы.   

Сардэчна віншуем усіх дыпламантаў, жадаем задавальнення ў далейшым вывучанні нямецкай мовы і ўсяго добрага ў будучыні!

Уручэнне дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Мінску

Grundschule