Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Гродне

Павялічыць фота

14 кастрычніка 2016 года ў рамках урачыстага мерапрыемства ў школе № 15 г. Гродна адбылося чарговае ўручэнне дыпломаў па нямецкай мове 1-й ступені (DSD I). Намеснік пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Аня Лутэр і кансультант Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) Вернер Ліберкнехт павіншавалі дыпламантаў і заклікалі іх удасканальваць веды нямецкай мовы. Кіраўніцтву школы і настаўнікам нямецкай мовы была выказана падзяка за актыўную працу па выкладанні нямецкай мовы і плённае супрацоўніцтва.

Высокаму ўзроўню нямецкай мовы школьнікаў таксама садзейнічаюць 25-гадовая дружба гарадоў-пабрацімаў Гродна і Міндэна (Германія) і партнёрскія сувязі са школай імя Курта Тухольскага ў Міндэне.

Пасольства Германіі жадае жадаем дыпламантам усяго самага найлепшага!