Пасол Дэтмар уручыў 37 Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені

18 мая 2017 года Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Петэр Дэтмар у рамках урачыстай цырымоніі ўручыў 37 беларускім школьнікам Дыпломы па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені.

Мерапрыемства з ўдзелам каля 100 гасцей адбылося ў Доме дружбы ў Мінску. Пасол Петэр Дэтмар, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ала Алегаўна Казючыц падкрэслілі важнасць вывучэння нямецкай мовы ў міжнародным кантэксце.

Дыпламанты адказалі ў пераканаўчай манеры. Сваімі выступленнямі яны прадэманстравалі, наколькі добра яны вывучылі нямецкую мову. Яны падрыхтавалі свае ўласныя падзячныя прамовы і прапанавалі публіцы разнастайныя музычныя і кінематаграфічныя пастаноўкі на нямецкай мове, як урачыстыя, так і з іроніяй.

Праграма падрыхтоўкі на атрыманне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD), у тым ліку 2-й ступені, прапануецца ў наступных школах Беларусі: гімназіі № 24 і № 20 г. Мінска, гімназія № 2 г. Пінска, сярэдняя школа № 73 г. Мінска і сярэдняя школа № 7 г. Брэста. Праграма курыруецца Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), выкладанне ажыццяўляецца высокакваліфікаванымі беларускімі выкладчыкамі нямецкай мовы. У 2017 годзе паспяхова здалі экзамен экстэрнам таксама вучні школ № 45 г. Віцебска і № 16 г. Полацка.

Пасол Дэтмар уручыў Дыпломы па нямецкай мове (DSD)

Grundschule