Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Віцебску

Павялічыць фота

27 кастрычніка 2016 г. Мерле Варнеке, аташэ па культуры Пасольства Германіі ў Мінску, і Вернер Ліберкнехт, кансультант Цэнтральнага ўпраўлення па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), падчас урачыстага мерапрыемства ўручылі вучням СШ № 34, СШ № 45 і гімназіі № 4 г. Віцебска Дыпломы па нямецкай мове (DSD) I ступені.

Спадарыня Варнеке ў сваёй прамове падкрэсліла значэнне нямецкай мовы. Асабліва былі адзначаны старанне школьнікаў пры вывучэнні нямецкай мовы, а таксама нястомная праца выкладчыкаў нямецкай мовы.

Сардэчна віншуем усіх дыпламантаў, жадаем ім задавальнення ў далейшым вывучэнні нямецкай мовы і ўсяго добрага ў будучыні!