Важныя партнёры ў сферы культуры

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Да задач Інстытута імя Гётэ належыць, у прыватнасці, садзейнічанне вывучэнню нямецкай мовы, а таксама міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву.  Разам са сваімі беларускімі партнерамі Інстытут арганізуе розныя мерапрыемствы ў культурнай сферы (музыка, тэатр, мастацтва танцу, кіно, выстаўкі). Інстытут імя Гётэ прапаноўвае таксама курсы для вывучэння нямецкай мовы на розных узроўнях і шырокі спектр экзаменаў. Пры Інстытуце знаходзяцца вялікі інфармацыйны цэнтр / бібліятэка, што аснашчаны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, таксама чытальная зала ў Віцебску. У Інстытуце імя Гётэ працуе кансультант па нямецкай мове, які кансультуе беларускія адукацыйныя ўстановы па пытаннях выкладання нямецкай мовы.

Адрас: Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, тэл.: +375 17 2377119

Інформацыйнае бюро DAAD (з 2003 г.)

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) аказвае садзейнічанне развіццю акадэмічных сувязей з замежнымі краінамі, у першую чаргу, шляхам абмену студэнтамі і вучонымі. У гэтых мэтах DAAD штогод выдзяляе стыпендыі студэнтам, вучоным і выкладчыкам вышэйшай школы для праходжання вучэбных і даследчых стажыровак у Германіі.
Інфармацыйнае бюро DAAD, якое працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, інфармуе пра магчымасці вучобы і ажыццяўлення даследчай дзейнасці ў Германіі, пра стыпендыі, якія выдзяляюцца Беларусі, і кансультуе суіскальнікаў.
Па даручэнні DAAD у вучэбных установах Беларусі працуюць некалькі выкладчыкаў і асістэнтаў па нямецкай мове з Германіі. Яны таксама даюць інфармацыю пра мачымасці вучобы ў Германіі і атрымання стыпендый.
Адрас: БНТУ, Мінск, пр. Незалежнасці, 65, корпус 11-а, аўд. 101
Тэл.: +375-17-292 50 55

Служба педагагічных абменаў (PAD)

Задачай службы педагагічных абменаў з'яўляецца садзейнічанне развіццю міжнародных абменаў у вобласці школьнай адукацыі. Яе праца служыць справе ўзаемаразумення паміж народамі праз міжнародны дыялог і міжнародныя сустрэчы, стымулюе цікавасць да паглыбленага вывучэння замежных моў і садзейнічае распаўсюджванню нямецкай мовы ў якасці замежнай за мяжой. Паслугі, якія аказвае Служба акадэмічных абменаў, - гэта інфармацыя, кансультаванне, пасрэдніцтва, суправаджэнне і кіраванне выдзеленнымі сродкамі.

Цэнтральнае ўпраўленне па справах школ за мяжой (з 1996 г.)

На аснове партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі школамі вучні могуць здаваць экзамен на атрыманне Дыплома па нямецкай мове 2-й і 1-й ступені ў наступных школах:

Дыплом па нямецкай мове 1-й і 2-й ступені:

гімназія № 24 у Мінску;

сярэдняя школа № 73 у Мінску;

гімназія № 2 у Пінску;

сярэдняя школа № 7 у Брэсце.


Дыплом па нямецкай мове 1-й ступені:

гімназія № 20 у Мінску;

сярэдняя школа № 15 у Гродне;

сярэдняя школа № 49 у Гомелі;

сярэдняя школа № 27 у Бабруйску;

сярэдняя школа № 45 у Віцебску;

сярэдняя школа № 18 у Полацку;

сярэдняя школа № 16 у Полацку;

сярэдняя школа № 12 у Мазыры.

 

Дыплом па нямецкай мове 1-й ступені з 2016 г.:

сярэдняя школа № 21 у Магілёве;

сярэдняя школа № 2 у Жлобіне;

сярэдняя школа № 10 у Рэчыцы;

навучальна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа № 24 у Барысаве;

гімназія № 4 у Віцебску;

сярэдняя школа № 34 у Віцебску.

 

Дыплом па нямецкай мове 2-й ступені дае права на вучобу ў ВНУ Германіі без здачы дадатковага экзамену па нямецкай мове.

Дыплом па нямецкай мове 1-й ступені дае права на вучобу ў каледжы падрыхтоўкі для паступлення ў ВНУ (Studienkolleg) без здачы дадатковага экзамену па нямецкай мове.


Кансультант па нямецкай мове:

тэл.:  00375 17 284 58 82 ці 00375 29 860 81 72

Паштовы адрас:

Кансультант Цэнтральнага ўпраўлення школ за мяжой

праз Пасольства Германіі ў Мінску

вул. Захарава, 26

220034Мінск

Прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў „Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання Deutscher Volkshochschul-Verband e.V. (Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў) у Рэспубліцы Беларусь пачало актыўную дзейнасць з верасня 2009 г.

Асноўным напрамкам дзейнасціПрадстаўніцтва з'яўляецца садзейнічанне развіццю сферы адукацыі, навукі, культуры, асветы, а таксама ўсебаковаму росту асобы. Пры гэтым галоўная ўвага надаецца развіццю сістэмы адукацыі дарослых, у тым ліку фармальнай і нефармальнай, прафесійнай і непрафесійнай:

- Арганізацыя адукацыйных паездак беларускіх спецыялістаў у галіне адукацыі дарослых ў Германію і іншыя краіны з мэтай абмену вопытам;

- Правядзенне выстаў, кірмашоў, фестываляў, конкурсаў, а таксама канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў па розных пытаннях развіцця адукацыі дарослых;

- Садзейнічанне беларускім арганізацыям у пошуку партнёрскіх арганізацый у Германіі і іншых краінах;

- Публікацыя навуковай, навукова-папулярнай і метадычнай літаратуры, інфармацыйнай і прэзентацыйнай друкаванай прадукцыі.

Адрас: 220116 г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”,  11-215

Тэл. +375 17 2079835, 2703897

info@dvv-international.by

www.dvv-international.by

Інстытут нямецкіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце

Інстытут нямецкіх даследаванняў ажыццяўляе ў Беларусі цэлы шэраг адукацыйных праграм і праектаў. Інстытут працуе перш за ўсё ў наступных накірунках:

-        Планаванне, канцэптуальная падрыхтоўка і правядзенне летніх школ, навучальных паездак і канферэнцый;

-        Нямецкамоўныя семінары для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ і іншых навучальных устаноў у рэгіёнах Беларусі;

-        Моўныя курсы, у тым ліку для падрыхтоўкі да экзамену Test-DaF;

-        Нямецкамоўныя навучальныя праграмы, што маюць дачыненне да Германіі;

-        Падтрымка нямецка-беларускіх стасункаў у галіне культуры.

Інстытут нямецкіх даследаванняў будзе аказваць актыўную падтрымку пры рэалізацыі ў Беларусі мерапрыемстваў па далучэнні да Балонскага працэсу.

Навучальныя праграмы, якія прапаноўваюцца Інстытутам нямецкіх даследаванняў, з'яўляюцца дапаўненнем да існуючых у Беларусі праграм для беларускіх студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову (асноўная мэтавая група).

Адрас:

Інстытут нямецкіх даследаванняў

вул. Ленінградская, 20 каб. 405

тэл. 00375 17 209 59 90

ifd@bsu.by

http://ums.bsu.by/ru/o-tsentre-ini (на нямецкай і рускай мовах)

Часы працы: панядзелак – пятніца з 9.00 да 17.00

Logo "IFA"

Інстытут міжнародных адносін (ifa)

Мастацтва, адукацыя і выхаванне на службе ўзаемаразумення паміж народамі: Інстытут міжнародных адносін садзейнічае мірным узаемаадносінам паміж культурамі і нацыямі, інфармуе пра міжнародны абмен у вобласці мастацтва, культуры і навукі.

Мінскі міжнародны адукацыйны центр імя Іаганеса Рау (ММАЦ)

ММАЦ імя Іаганеса Рау з'яўляецца германа-беларускім сумесным прадпрыемствам, якое было заснавана ў 1994 г., з мэтай стаць месцам сустрэч, прымірэння і дыялогу. Па прынцыпу германскіх навучальных акадэмій у ММАЦ аб'яднаны пад адным дахам канферэнц-цэнтр, гасцініца і рэстаран.

Міжкультурная праца ў вобласці адукацыі і кантактаў адбываецца ў такіх сферах, як палітыка, эканоміка, гісторыя, сродкі інфармацыі, экуменізм, навакольнае асяродзе і сацыяльныя аспекты.

Адрас ММАЦ: пр. Газеты «Правда», 11, 220116 г. Мінск

Тэл.: +375-17-270 39 94

Фонд імя Роберта Боша

Фонд, які быў заснаваны ў 1964 г. і названы ў імя прадпрымальніка Роберта Боша (1861-1942), з'яўляецца адным з найбуйнейшых фондаў у Германіі, звязаных з прадпрыемствам, і працягвае некамерцыйныя імкненні заснавальніка фірмы.

Асноўнымі сферамі дзейнасці Фонда з'яўляюцца ўзаемаразуменне паміж народамі, адукацыя і здароўе.

Пачатак садзейнічанню ў развіцці адносін з краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы быў пакладзены ў 70-ыя гады з суседняй дзяржавай Польшчай. Пасля падзення «жалезнай заслоны» Фонд уключыў у сферу сваёй дзейнасці і многія іншыя краіны. Мэтай работы Фонда з'яўляецца далучэнне, перш за ўсё маладых людзей, да ідэі ўзаемаразумення паміж народамі. Гэта дасягаецца дзякуючы стыпендыяльным праграмам і ўсталяванню працяглых асабістых адносін, а таксама інтэнсіўных кантактаў з іншымі мовамі і культурамі.

З 1995 г. Фонд працуе ў Беларусі. Падтрымка аказваецца ў рамках уласных праграм садзейнічання, а таксама праектаў іншых арганізацый у галіне міжнароднага абмену, палітыкі, грамадзянскай супольнасці і дыялогу ў сферы СМІ.

Кантакт:

Фонд імя Роберта Боша

Праграмны блок 4

Узаемаразуменне з краінами Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

Хайдэхофштрасэ 31

70184 Штутгарт

Alexander von Humboldt-Stiftung

Фонд імя Аляксандра фон Гумбальдта

Маладыя вучоныя, якія плануюць даследчую стажыроўку ў Германіі і якім патрэбна падтрымка, могуць знайсці шмат карыснай інфармацыі на сайце Фонда імя Аляксандра фон Гумбальдта.

Нямецкі археалагічны інстытут (DAI)

Нямецкі археалагічны інстытут з'яўляецца ўстановай Федэральнага міністэрства замежных спраў. Цэнтр DAI ў Берліне і некалькі камісій у Германіі і за мяжой праводзяць раскопкі і даследванні, а таксама падтрымліваюць кантакты з прадстаўнікамі навукі на міжнародным узроўні.

Важныя партнёры ў сферы культуры

Studierende mit Laptop

Германскія прадстаўнікі ў Беларусі ў галіне культуры і адукацыі

Umrisse Weißrussland

Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб германскіх прадстаўніках ў галіне культуры і адукацыі, а таксама ўстановах у Рэспубліцы Беларусь, у якіх яны працуюць.