Архіў мерапрыемстваў

V Мінскі форум вулічных тэатраў

7 і 8 мая адбыўся V Мінскі форум вулічных тэатраў. У рамках Форуму нямецкі вулічны тэатр Dulce Compania“ (г. Берлін) прадставіў інтэрактыўнае шоу «Чалавек без галавы», якое арганізавана пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Мінску. Марка Бубке і Пабла Аларкон Алгуін прапанавалі мінскай публіцы захапляючае шоу:

Падрабязная інфармацыя: www.st-fest.org

"Der digitale Imperativ" – выстава выяў і інсталяцый Марціна Л. Райтэра

Выстава з 10.11.2016 па 26.11.2016
Цэнтр сучасных мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47)
Адкрыццё: 10.11.2016 - 17.00
Чытанне „Крытычны дызайн II“: 11.11.2016 – 17.00
Круглы стол "Культурны абмен і мастацтва ў 21 стагоддзі": 12.11.2016 – 17.00

"Дзяcяты тыдзень нямецкай мовы і культуры" ў Брэсце з 17 па 27 кастрычніка 2016

.

Нянавісць - гэта недахоп фантазіі. Літаратурны калаж

з тэкстаў Алісы Герц-Зомер, Георга Кафкі, Паўля Арона Зандфорта, Леа Штраўса, Віктара Ульмана і Ільзы Вебер пад патранажам экс-канцлера ФРГ д-ра Гельмута Коля і праф. Фелікса Кольмера (Прага), фонд „Ахвярам Халакосту“. Гэтай імпрэзай 15 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау адкрыліся Тыдні Германіі ў Беларусі.

Канцэрты арганнай музыкі ў Мінску, Гродне і Полацку

Пасольства Германіі запрашае Вас адкрыць для сябе цудоўны абшар арганнай музыкі сумесна з прафесійнай арганісткай з Германіі Анне Хорш.

"Чырвовая дама" (г. Берлін) у Мінску

У рамках IV Мінскага форуму вулічных тэатраў пры падтрымцы Пасольства Германіі у Мінску адбылося выступленне на хадулях “Чырвовая дама» нямецкага тэатра „Dulce Compania“ (г. Берлін).

Марка Бубкэ і Джэферсан Перэйра да Сільва прапанавалі ўвазе гледачоў захапляючае шоу  з раскошнымі касцюмамі.

7 мая 2016 г (субота) у 16.30

8 мая 2016 (нядзеля) у 15.00

Месца правядзення: Мінск, каля Ратушы

Cемінар «Мастацтва, дызайн, поліс»

У рамках міжнароднага семінара «Мастацтва, дызайн, поліс», арганізаванага пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, адбудуцца дзве лекцыі з наступнай дыскусіяй з удзелам вядомай даследчыцы транскультурных узаемадзеянняў авангарда прафесара Сюзаны Мартэн-Фініс (Гейдэльбергскі ўніверсітэт).

Берлінскі дызайнер MARINA REIMANN у Мінску

Пры падтрымцы Пасольства Германіі 8 красавіка 2016 г. а 17.00 у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (пр. Пераможцаў, 14) у межах Тыдня моды Беларусі адбылася дэманстрацыя калекцыі берлінскага дызайнера MARINA REIMANN.

Падрабязней:

http://www.marina-reimann.com/  

http://www.bfw.by/

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ і ў гэтым годзе былі прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (10-14 лютага 2016 г.) уласнымі стэндамі.

Архіў мерапрыемстваў

Рэтраспектыва падзей за 2016 год