Вакол свету з тэйп-арт – Беларусь

Tape That Павялічыць фота (© Tape That ) Пад гэтым слоганам калектыў мастакоў з Берліна «Tape That» пасля паспяховай прэзентацыі ў такіх краінах, як Швецыя, Перу, Кітай і інш., прадставіў нарэшце і ў Беларусі маладую ўрбаністычную форму мастацтва тэйп-арт (стварэнне выяў пры дапамозе скотчу), якая ўжо стала самастойнай.

У рамках тэйп-арта, які, як мяркуецца, бярэ пачатак у вулічным мастацтве (графіці), мастакі абклейваюць фасады будынкаў і вулічныя аб'екты, а такcама экспанаты для галерэй. Аб'екты тэйп-арта адрознівае часовы характар і форма, якая прыцягвае да сябе ўвагу. У сваіх інсталяцыях калектыў берлінских мастакоў «Tape That» аб'ядноўвае прастору і знешняе асяроддзе, у выніку чаго кожны арт-аб'ект набывае ўнікальнасць. Тэйп-арт часта характарызуецца мінімалістычнымі складальнікамі, якія могуць быць скамбінаваны ў складаныя інсталяцыі.

Сваёй інсталяцыяй пад назвай «Экран» мастакі з Берліна прыўнеслі ўрбаністычны элемент у натуральнае асяроддзе парку. Муаравы эфект, які ўзнікае пры гэтым, стварае ў наведвальнікаў уражанне руху.

Два прадстаўнікі калектыву «Tape That», Штэфан Буш і Мі Лан Нгуен, былі рад Tape That Павялічыць фота (© Tape That ) магчымасці пазнаёміць Мінск у рамках праекта Цэнтра сучаснага мастацтва «Арт-астравы» ў чэрвені 2017 г. з вядомым ва ўсім свеце ўнікальным берлінскім тэйп-артам, а таксама ўзнікшаму пры гэтым узаемнаму абмену ў галіне культуры і мастацтва. Калектыў мастакоў удзяляе вялікую ўвагу каманднай працы, і не толькі ўнутры ўласнага калектыву. «Tape That» атрымаў натхненне ад Мінска і самаго вострава і рэалізаваў яго ў сваёй інсталяцыі.

Адкрыццё адбылося 15 чэрвеня 2017 г. у 18.00 г. на востраве Камсамольцаў у Парку Перамогі (Мінск), у рамках якога мастакі з Берліна запрасілі ўсіх прысутных самастойна стварыць карціну са скотчу, у выніку чаго ўзнік яркі і шматгранны арт-аб'ект. Мерапрыемства суправаджалася электроннай музыкай Уладзіслава Бубна.

Арт-востраў можна наведаць да 17 верасня.

www.tapethatcollective.com

Вакол свету з тэйп-арт – Беларусь