Музейны востраў: муміі, каровы і іншыя жыхары

Адзін з раскошных будынкаў Музейнага вострава – Музей Бодэ Павялічыць фота Адзін з раскошных будынкаў Музейнага вострава – Музей Бодэ (© picture alliance / Wolfram Steinberg) Музейны востраў у цэнтры Берліна – сапраўднае сузор'е культурнай спадчыны чалавецтва. Аднак гэта не проста застыўшая гісторыя: Музейны востраў пастаянна рэстаўрыруецца і аднаўляецца, таму заўсёды ёсць нагода зайсці і ўбачыць штосьці новае. Пастаянныя экспазіцыі і актуальныя выставы: усё самае цікавае ад старажытных рымлян да сучасных скульптараў – у аглядзе Germania-online.

У Старым музее прадстаўлены вельмі рэдкія творы мастацтва з Антычнага збору. Унікальныя скарбы аб'яднаныя ў пастаянную экспазіцыю «Антычныя сусветы: грэкі, этрускі і рымляне». На першым паверсе можна ўбачыць фігуры з гліны і бронзы, фрызы, вазы, а таксама залатыя ўпрыгажэнні і серабро Старажытнай Грэцыі. Мастацтва этрускаў – гэта каменныя, бронзавыя і тэракотавыя скульптуры, архітэктурныя элементы, саркафагі і роспісі. Старажытны Рым прадстаўлены партрэтамі Цэзара і Клеапатры, захаваўшыміся муміямі рымска-егіпецкага перыяду і фрэскамі. Унікальную па прыгажосці старадаўнюю мазаіку рымскага перыяду вы знойдзеце на спецыяльнай выставе «Паляўнічы і ахвяра. Рымская мазаіка з Лода». Дарэчы, 1700-гадовая мазаіка, знойдзеная толькі ў 1996 годзе ў ізраільскім горадзе Лод, прадстаўлена ў Берліне ўпершыню. Плошча пано – каля 180 квадратных метраў, тэма – экзатычныя жывёлы, птушкі, рыбы, кветкі, створаныя з асаблівым майстэрствам. Выстава доўжыцца да 11 мая.

Новы музей – яшчэ адна скарбніца Музейнага вострава. Пасля працяглай рэстаўрацыі ён прыняў калекцыю Егіпецкага музея і Збору папірусаў. Новая канцэпцыя знаёміць наведвальнікаў з зараджэннем Старага Свету ад Пярэдняй Азіі да Атлантыкі, ад Паўночнай Афрыкі да Скандынавіі. Усяго тут прадстаўлены больш за 2500 археалагічных знаходак, якія дэманструюць адзіную ў сваім родзе панараму ранняй гісторыі чалавецтва. Сярод іх легендарны бюст старажытнаегіпецкай царыцы Неферціці, творы мастацтва эпохі Эхнатона, калекцыя Амарнскага мастацтва, збор папірусаў з «Антычнай бібліятэкі», а таксама сусветна выдомыя экспанаты Музея дагістарычнага перыяду і ранняй гісторыі, напрыклад, чэрап неандартальца з Ле Мусцье і Золата Троі. 

Славуты алтар у Пергамскім музее Павялічыць фота Славуты алтар у Пергамскім музее (© picture alliance / Prisma Archivo) Адзін з берлінскіх музеяў, які найчасцей наведваюць, – больш за 1 мільён гасцей штогод – Пергамскі музей вызначаецца каштоўнасцямі антычных часоў. У пастаяннай экспазіцыі прадстаўлены ўражваючыя архітэктурныя ансамблі мінулага – Алтар Зеўса ў Пергаме, рыначная брама рымскага горада Мілет і Брама Іштар з Вавілона, а таксама рэльефны фрыз з арнаментамі з палаца Мшаты ў пустыні Іарданіі. Будынак музея служыць прытулкам адразу для трох калекцый: Музея ісламскага мастацтва, Пярэднеазіяцкага музея і Антычнага збору з заламі архітэктуры і скульптур. Зараз у рамках «майстар-плана Музейнага вострава» праводзіцца паэтапная рэканструкцыя Пергамскага музея. Так званы «археалагічны праменад» павінен злучыць Пергамскі музей з Музеем Бодэ, Старым і Новым музеямі, што дасць магчымасць наведвальнікам абыйсці адразу усе калекцыі, прысвечаныя археалагічным знаходкам.

Музей Бодэ інакш як жамчужынай Музейнага вострава і не называюць. У яго залах прадстаўлены тры значныя калекцыі: Музей візантыйскага мастацтва (прадметы мастацтва Заходняй Рымскай імперыі і Візантыйскай імперыі перыяду з III па XV стагоддзе), Скульптурны збор (пластыка ранняга Сэреднявечча і да канца XVIII стагоддзя) і Манетны кабінет, збор якога прызнаны адной з самых буўных нумізматычных калекцый свету. Зала сучасных экспазіцый запрашае на шырокамаштабную выставу «Андрэас Шлютэр і Берлін эпохі Барока», прысвечаную  300-годдзю з дня смерці выдатнага дойліда. Андрэас Шлютэр вучыўся ў Польшчы і Галандыі, затым пасля пераезду ў Берлін кіраваў будаўніцтвам Гарадскога палаца і распрацоўваў інтэр'еры апартаментаў курфюрста. Ён таксама ўдзельнічаў у будаўніцтве і аздабленні будынка Цэйхгаўза – берлінскага арсенала. Шэдэўрам Шлютэра лічыцца конны помнік Фрыдрыху Вільгельму I, які зараз стаіць на тэрыторыі Шарлотэнбурга. Архітэктар і скульптар паспеў папрацаваць і ў Расіі: запрошаны Пятром I у горад на Няве, Шлютэр удзельнічаў у будаўніцтве і аздабленні палацаў Меншыкава ў Пецярбургу і Араніенбаўме, Летняга палаца ў Летнім садзе, Кікіных палат на Шпалернай вуліцы, Манплезіра і каскадаў у Пецяргофе. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта Шлютэр быў аўтарам першапачатковага праекта Янтарнага пакоя. Выстава ў Музее Бодэ пройдзе з 4 красавіка па 13 ліпеня. Партрэт Фрыдрыха Другога працы Антона Графа выстаўлены ў рамках экспазіцыі «Твары эпохі» ў Старай нацыянальнай галерэі Павялічыць фота Партрэт Фрыдрыха Другога працы Антона Графа выстаўлены ў рамках экспазіцыі «Твары эпохі» ў Старай нацыянальнай галерэі (© picture alliance / dpa)

Музейны востраў – гэта не толькі старажытнасць і антычнасць. Гэта яшчэ і ўнікальныя калекцыі твораў эпох рамантызму, імпрэсіянізму, класіцызму і мадэрнізму. За гэтыя зборы адказвае Старая нацыянальная галерэя, у залах якой выстаўлены карціны Адольфа фон Менцэля, Эдуара Манэ, Клода Манэ, Агюста Ренуара, Каспара Давіда Фрыдрыха, Поля Сезана, Агюста Радэна, Ансельма Феербаха, Арнольда Бекліна і іншых. Часовыя выставы таксама знаёмяць наведвальнікаў з творамі выдатных майстроў. Так, напрыклад, да канца лютага тут можна ўбачыць працы знакамітага нямецкага партрэтыста Антона Графа. На выставе «Твары эпохі» прадстаўлены каля 135 яго твораў канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў: партрэты паэтаў і філосафаў, знатных дам і членаў каралеўскіх фамілій, адзін з самых знакамітых – партрэт прускага караля Фрыдрыха Вялікага з калекцыі палаца Шарлотэнбург.

У сакавіку выставу зменіць рэтраспектыва італьянскага скульптара Рэмбранта Бугаці – аднаго з самых цікавых і самабытных майстроў ХХ стагоддзя. Брат знакамітага канструктара і заснавальніка аўтамабільнага канцэрна Эторэ Бугаці, Рэмбрант Бугаці праславіўся сваімі незвычайнымі анімалістычнымі скульптурамі. Карова, як, мурашкаед, тапір, бусел марабу, птушка-сакратар, кенгуру – Бугаці першым у гісторыі еўрапейскага мастацтва стварыў вобразы гэтых жывёл у скульптуры. Надзвычайнае ўвасабленне, перадача рухаў і характару аб'екта, майстэрская апрацоўка матэрыялу – вось за што любяць і цэняць майстра. На выставе прадстаўлены каля 80 яго твораў, большая частка з якіх у звычайны час знаходзіцца ў прыватных калекцыях. Выстава будзе доўжыцца да 27 ліпеня.

Падрабязней пра ўсе выставы і музеі на сайце: www.smb.museum

Дар'я Хрушчова

19.02.2014

www.germania-online.ru

Музейны востраў: муміі, каровы і іншыя жыхары

Altes Rathaus in Bamberg