Нянавісць - гэта недахоп фантазіі. Літаратурны калаж

Міхаэль Лар Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску) з тэкстаў Алісы Герц-Зомер, Георга Кафкі, Паўля Арона Зандфорта, Леа Штраўса, Віктара Ульмана і Ільзы Вебер пад патранажам экс-канцлера ФРГ д-ра Гельмута Коля і праф. Фелікса Кольмера (Прага), фонд Ахвярам Халакосту. Гэтай імпрэзай 15 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау адкрыліся Тыдні Германіі ў Беларусі.

Хваля тэрарыстычных атак з аднаго боку і праваэкстрэмісцкага гвалту - з другога, ізноў бязлітасна дэманструе нам, як нянавісць можа асляпляць людзей. Нянавісць - гэта недахоп фантазіі. Літаратурны калаж (верасень) Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску)

Людзі мастацтва, якія апынуліся вязнямі канцлагера Тэрэзіенштадт – Тэрэзінскага гета, знайшлі свой спосаб супрацьстаяць пагардзе да людзей і нянавісці, якую Грэм Грын надзвычай дакладна ахарактарызаваў як „недахоп фантазіі“. Сваім мастацтвам яны аспрэчвалі заявы нацыстаў, што яўрэі — недачалавекі і таму няздольныя ствараць культуру. І якраз сёння іх тэксты могуць стаць для нас крыніцай сілы і мужнасці, патрэбныя, каб спыніць спіраль нянавісці і гвалту. Нянавісць - гэта недахоп фантазіі. Літаратурны калаж (верасень) Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску)

Канцэпцыя і ўводзіны: Міхаэль Лар, дырэктар праграм „Элізіума“.

Тэксты чытаў Грэгары фон Лейціс, заснавальнік і мастацкі кіраўнік „Элізіума“, лаўрэат прэміі Нью-Ёркскага тэатральнага клуба.

Нянавісць - гэта недахоп фантазіі. Літаратурны калаж