Карлсруэ: горад-веер святкуе сваё 300-годдзе

Гарадскі палац Карлсруэ Павялічыць фота Гарадскі палац Карлсруэ (© picture alliance / DUMONT Bildarchiv)

У параўнанні са многімі іншымі нямецкімі гарадамі сталіца рэгіёна Бадэн Карлсруэ – яшчэ зусім дзіця. У бягучым годзе гэты горад на паўднёвым захадзе Германіі адзначае сваё 300-годдзе, але робіць гэта з вялікім размахам: цэлых 15 тыдняў, з 17 чэрвеня па 24 верасня, тут праходзіць святочны летні фестываль, і – як і тры стагоддзі таму – Карлсруэ запрашае да сябе «ўсіх жыхароў Еўропы».

Паводле падання ў 1715 годзе маркграф Карл III Вільгельм фон Бадэн-Дурлах, стомлены паляваннем і любоўнымі перажываннямі, прылёг адпачыць на лужайцы ў лесе Хартвальд і прысніўся яму сон: на гэтым месцы веерам раскінуўся новы горад з раскошным палацам, яд якога нібыта промені сонца ў розныя бакі разыходзяцца гарадскія алеі. Ці то паўдзённы сон быў такі салодкі, ці то ўяўленне аб уласным Версале аказалася такім каляровым, але доўга разважаць маркграф не стаў і адразу ж загадаў закласці фундамент гарадскога палаца ў стыле барока, а горад так і назвалі – Karls Ruhe, што ў перакладзе з нямецкай мовы азначае «спачын Карла».

З вышыні птушынага палёту Карлсруэ падобны на ружу вятроў з 16 промнямі Павялічыць фота З вышыні птушынага палёту Карлсруэ падобны на ружу вятроў з 16 промнямі (© picture alliance / dpa)

Незвычайная гарадская планіроўка робіць Карлсруэ ў сваім родзе ўнікальным аб'ектам: з вышыні птушынага палёту Карлсруэ падобны на ружу вятроў з 16 промнямі – ва ўсі бакі свету разыходзяцца 32 алеі і вуліцы, за што Карлсруэ і далі мянушку «горад-веер». Між іншым, асвяжаючы вецер там можа быць вельмі нават дарэчы – па колькасці сонечных дзён Карлсруэ саступае толькі Фрайбургу, які лічыцца самым цёплым горадам у Германіі. 

Сучасны і адкрыты горад без цытадэльных муроў і абарончых агароджаў, у якім рады «усім жыхарам Еўропы» – такім маркграф Карл III Вільгельм прадставіў сучаснікам новую метраполію. Заснаваўшы новы горад, ён выдаў «Пісьмо аб прывілеях», у якім абяцаў новым жыхарам города ўсялякія ільготы і бонусы (напрыклад, бясплатны ўчастак зямлі, значныя падатковыя паслабленні і свабоду веравызнання). Гэта прывабіла ў Карлсруэ не толькі немцаў з іншых земляў тады яшчэ расколатай Германіі, але і многіх іншаземцаў з Францыі, Італіі, Швейцарыі і Польшчы.

Старадаўні лакаматыў перад будынкам Техналагічнага інстытута Карлсруэ Павялічыць фота Старадаўні лакаматыў перад будынкам Техналагічнага інстытута Карлсруэ (© colourbox.com)

І сёння Карлсруэ, які называюць горадам інавацый, шмат у чым апярэджвае ўсю Еўропу. У 1825 годзе тут быў заснаваны Тэхналагічны інстытут Карлсруэ – адна з самых старых і прэстыжных навучальных устаноў у галіне тэхнічных навук на тэрыторыі Германіі. У свой час тут вучыўся будучы піянер аўтамабілебудаўніцтва Карл Бенц (Carl Benz), прамысловец Аўгуст Цісен (August Thyssen) і чэшскі інжынер Эміль Шкода, які пазней заснаваў аўтамабільны канцэрн Škoda. Сёння тут вядуцца навуковыя распрацоўкі ва многіх перадавых галінах – ад развіцця аднаўляльных крыніц энергіі да нанатэхналогій.

Карлсруэ таксама называюць «рэзідэнцыяй права» – у 50-х гадах мінулага стагоддзя ў горад пераехалі Федэральны канстытуцыйны суд і Вярхоўны суд Германіі, а таксама генеральная пракуратура Германіі. Нямецкая Феміда строгая: любы прыняты ў дэмакратычным парадку закон можа быць адменены, калі Федэральны канстытуцыйны суд палічыць, што ён супярэчыць Асноўнаму закону.

З нагоды юбілею ў Бадэнскім зямельным музеі проходзіць выстаўка «Карл Вільгельм 1679-1738», якая распавядае пра заснавацеля горада. Маркграф, дарэчы, быў вялікім гулякам і свавольнікам – вельмі любіў раскошу, трымаў хор прыдворных спявачак, з якімі аддаваўся не толькі музычным уцехам – у яго было звыш 20 пазашлюбных дзяцей і незлічоная колькасць каханак. Экспазіцыя ў Дзяржаўнай выставачнай зале прысвечана жонцы Карла III Вільгельма – Караліне Луізе фон Бадэн, якая заўзята захаплялася жывапісам. У яе калекцыі – работы галандскіх майстроў XVII стагоддзя, а таксама французскіх жывапісцаў XVIII стагоддзя.

З 17 чэрвеня па 24 верасня ў Карлсруэ з нагоды юбілею праходзіць летні фестываль, у праграме якога звыш 500 мерапрыемстваў. У парку Палаца Карлсруэ пабудаваны спецыяльны павільён, у якім праходзяць тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, семінары па гісторыі горада і кінапаказы.

Падрабязны план мерапрыемстваў тут:

www.ka300.de

Ірына Міхайліна

24.07.2015

germania-online.ru

Карлсруэ: горад-веер святкуе сваё 300-годдзе

Царква Святога Бернарда ў Карлсруэ