Танцы, гламур і палітыка: гісторыя «берлінскага Брадвея»

Багаццю пастановак Фрыдрыхштадтпаласта могуць пазайздросціць лепшыя ўстановы нью-ёркскага Брадвея Павялічыць фота Багаццю пастановак Фрыдрыхштадтпаласта могуць пазайздросціць лепшыя ўстановы нью-ёркскага Брадвея (© Götz Schleser) Паглядзець на шматмільённыя шоў гэтага тэатра з'язджаюцца тысячы турыстаў са ўсяго свету. Калі 50 прыгожых танцоўшчыц выстрайваюцца ў ідэальна роўную лінію і сінхронна паўтараюць адны і тыя ж рухі, зала ў захапленні замірае. І так паўтараецца з года ў год: Фрыдрыхштадтпаласт, буйнейшы ў Еўропе тэатр-вар’етэ, адзначае 30-гадовы юбілей.

Фрыдрыхштадтпаласт (Friedrichstadt-Palast) поўнасцю абвяргае ўяўленне аб Берліне як аб горадзе сексуальным, але бедным. Багаццю пастановак гэтага тэатра могуць пазайздросціць і парыжскі «Мулен Руж», і лепшыя ўстановы нью-ёркскага Брадвея. Фрыдрыхштадтпаласт – гэта гіганцкая зала, разлічаная амаль на 2 тысячы гледачоў, басейн вагой у 225 тон, які можна ўсталёўваць прама на сцэне, лядовы каток, вялізны кінаэкран, цудоўная балетная трупа, якая складаецца выключна з доўганогіх прыгажунь (у танцоўшчыцы трапляюць дзяўчыны ростам не менш за 173 см), і ўласны дзіцячы ансамбль. Ідэальнае месца для пагружэння ў «бурныя дваццатые». «Стары» Фрыдрыхштадтпаласт, 1984 г. Павялічыць фота «Стары» Фрыдрыхштадтпаласт, 1984 г. (© picture alliance / Konrad Giehr)

У гэтым годзе будынак адзначае 30-гадовы юбілей, але на самой справе яго гісторыя пачалася значна раней. У 1867 годзе недалёка ад сучаснага Фрыдрыхштадтпаласта адкрыўся першы ў Берліне крыты рынак, які ўразіў жыхароў сваімі памерамі. Здаць у арэнду вялізныя плошчы так і не давялося, прадпрыемства хутка абанкроцілася, і ўстанову было вырашана ператварыць у цыркавую арэну. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў тут давалі лепшыя ў Берліне цыркавыя спектаклі. У 1919 годзе будынак перажыў яшчэ адну знакавую трансфармацыю: тэатральны рэжысёр Макс Райнхардт зрабіў з яго Вялікі драматычны тэатр і стаў яго дырэктарам.

У былых падвальных канюшнях, якія раней належылі цырку, адкрылася літаратурнае кабарэ Райнхардта «Гук і дым». Кожны вечар там сустракалася ўся берлінская інтэлектуальная эліта: паэты чыталі вершы, шансанье пелі песні, акцёры разыгрывалі мініяцюры. Праграмы афармлялі Георг Грос і Джоні Хартфільд, майстры палітычнай сатыры, - гісторыя тэатра ўвогуле вельмі цесна пераплялася з палітыкай.

Калі да ўлады прыйшлі нацыянал-сацыялісты, ва ўстанове пачаліся сур'ёзныя праблемы. Макс Райнхардт быў вымушаны эміграваць, кабарэ зачынілася, унутраныя інтэр'еры будынка былі прызнаны «дэгенератыўным мастацтвам» і часткова знішчаны. Замест Вялікага драматычнага тэатр стаў называцца Народным, а яго рэпертуар папоўнілі вельмі папулярныя ў публікі меладраматычныя аперэты: напрыклад, «Фраў Луна» Паўля Лінке 400 разоў ставілася пры поўным аншлагу.

Падчас Другой сусветнай вайны будынак атрымаў толькі невялікія пашкоджанні. У 1947 годзе тэатр перайменавалі ў Фрыдрыхштадтпаласт і зрабілі галоўнай канцэртнай і танцавальнай пляцоўкай Усходняга Берліна. Сюды прыязджалі на гастролі калектывы з дружалюбных сацкраін (Вялікі тэатр і Маскоўскі цырк выступалі толькі тут) і заходнія выканаўцы. У 70-е гады тэатр трапіў і на тэлевізійныя экраны: менавіта ў ім здымалася папулярная ў ГДР праграма «Стракаты кацёл», у якой паказвалі выступленнні эстрадных спевакоў і артыстаў оперы, балета і цырка. У Савецкім Саюзе ўрыўкі з яе трансліраваліся ў перадачы «Мелодыі і рытмы замежнай эстрады». Robert Grischek Павялічыць фота (© Robert Grischek)

У 1980 годзе легендарны будынак было вырашана зачыніць і знесці па прычыне зносу будаўнічай канструкцыі. Чатыры гады пазней побач са старым тэатрам з'явіўся новы Фрыдрыхштадтпаласт – апошняя манументальная пабудова сацыялістычнай архітэктуры ГДР. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця зноў не абыйшлося без палітыкі. Весці яе даверылі тэлевядучаму Ота Вайдлінгу, які не ўпускаў ніводнай магчымасці расказаць палітычны анекдот («Нядаўна наша футбольная каманда згуляла матч супраць зборнай СССР. Мы выйгралі, але мы ўжо папрасілі прабачэнне за гэта»). Амаль усе сцэны з удзелам вядучага былі выразаны з телевізійнай трансляцыі, а сам ён атрымаў неафіцыйную забарону на прафесію.

Пасля аб'яднання Германіі тэатр згубіў сваіх пастаянных гледачоў і гастралёраў, перажыў нялёгкія часы, але здолеў выйсці з крызісу. Зараз тут зноў паказваюць класічныя рэвю з раскошнымі дэкарацыямі і кардэбалетам. Адзін з лозунгаў адноўленага Фрыдрыхштадтпаласта – «Glamour is back!» («Гламур вярнуўся!»), і гэта зусім не перабольшанне. Касцюмы артыстам прыдумляе французскі мадэльер Крысціян Лакруа, за дызайн сцэны адказвае Цьеры Мюглер, расходы на шоў, па чуткам, даходзяць да 10 млн. еўра. Замежныя спевакі зноў ахвотна даюць тут канцэрты, а падчас Берлінскага фестывалю тэатр ператвараецца ў кінапляцоўку са сваёй чырвонай дарожкай.

5555 пончыкаў «Берлінэр» да юбілею тэатра Павялічыць фота 5555 пончыкаў «Берлінэр» да юбілею тэатра (© Eventpress, Sascha Radke) У 2010 годзе ў фае Фрыдрыхштадтпаласта была адкрыта пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі тэатральнага квартала. Яе галоўныя экспанаты - дэталі механізма сцэны са старога будынка, якія помняць яшчэ Марлен Дзітрых і Луі Армстранга. Тэатр па-ранейшаму лічыць сябе нашчадкам і захавальнікам традыцый таго, яшчэ даваеннага Берліна. Нават 30-й дзень нараджэння тут вырашылі адзначыць асабліва – не пастаноўкай новага шоў, а нядзельным абедам для гасцей. З нагоды юбілею ў канцы красавіка прама ў тэатры быў накрыты шведскі стол, на якім гасцям былі прапанаваны 5555 пончыкаў «Берлінэр». Рэкорд па іх з'яданні будзе занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Афіцыйны сайт тэатра-вар'етэ Фрыдрыхштадтпаласт – 

www.palast-berlin.eu

Ксенія Рэўтава

12.05.2014

http://germania-online.ru/

Танцы, гламур і палітыка: гісторыя «берлінскага Брадвея»

Altes Rathaus in Bamberg