Свет “Старога Фрыца”
Адукаваны манарх, знаўца прыгожага і славуты палкаводзец: Фрыдрых Вялікі (1712-1786) пры ўсім сваім шматгранным таленце з’яўляецца адной з найболей выдатных і разам з тым найболей спрэчных асоб у германскай гісторыі. Ён быў адным з тых, что вызначаў лёсы Еўропы ў XVIII стагоддзі. Ён вёў войны супраць Францыі, Аўстрыі і Расіі. Ён пісаў вершы, музіцыраваў і філасофстваваў. Для гісторыкаў ён сімвалізуе сабой новы тып дзяржавы – асветны абсалютызм.
Павялічыць фота
(© Michael Lüder/SPSG)
У 2012 годзе ў сувязі з 300-годдзем з дня нараджэння Фрыдрыха II фонд “Прускія палацы і сады Берліна-Брандэнбурга” (SPSG) арганізуе вялікую юбілейную выстаўку ў Патсдаме, якая будзе прысвечана шматграннай фігуры прускага караля (з 28 красавіка па 28 кастрычніка). У якасці выставачнай пляцоўкі быў выбраны самы вялікі і раскошны з палацаў Фрыдрыха – Новы палац. Гэта пабудова з болей чым 900 пакоямі (на фота) была ўзведзена па загаду караля пасля Сямігадовай вайны (1756 - 1763) у рэкордныя тэрміны і стала сімвалам яго ўлады.
У болей чым 70 залах Новага палаца (многія з іх сталі даступныя пасля дарагой рэстаўрацыі ўпершыню) і ў парку палаца Сан-Сусі праходзіць выстаўка пад дэвізам „Friederisiko”. Яна запрашае гасцей на гістарычную прагулку, на працягу якой яны нанава змогуць адкрыць для сябе манарха, які любіў рызыку, меў супярэчлівы характар і свой светапогляд, а ў канцы жыцця атрымаў мянушку “Стары Фрыц”. Плошча выстаўкі складае 6000 кв. м. і прэзентуе каля 500 аб’ектаў. Гэта найбуйнейшая экспазіцыя за ўсю гісторыю SPSG. Дванаццаць тэматычных раздзелаў прысвечаны самым розным аспектам дзейнасці Фрыдрыха Вялікага – ад палітыкі і рэлігіі да музыкі і філасофіі. Арганізатары не абмінулі і яго асаблівую любоў да жывёл: наведвальнікі змогуць убачыць шкілет апошняга каня Фрыдрыха – Condé.
Да 29 ліпеня 2012 г. Германскі гістарычны музей у Берліне праводзіць яшчэ адну выстаўку пад назвай “Фрыдрых Вялікі – якога паважалі, услаўлялі, пракліналі“. Яна знаёміць са спадчынай Фрыдрыха – у мастацтве, палітыцы і грамадстве.
© www.magazin-deutschland.de