Зачараванне сусветнай спадчынай

Павялічыць фота У 2012 г. спаўняецца 40 гадоў са дня падпісання Канвенцыі аб сусветнай спадчыне. У лістападзе 2011 г. Германія пасля 14-гадовага перапынку зноў стала членам Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

На 36-й Генеральнай канференцыі ЮНЕСКА, што адбылася 7 лістапада 2011 г. у Парыжы, Германія пасля 14-гадовага перапынку зноў была выбрана ў Камітэт сусветнай спадчыны, у які ўваходзяць 188 краін.  На працягу бліжэйшых чатырох гадоў Германія стане членам галоўнага органа ЮНЕСКА, які прымае ўсе важныя рашэнні ў галіне аховы сусветнай спадчыны. У яго паўнамоцтвы ўваходзіць у тым ліку і ўключэнне новых месцаў у спіс ЮНЕСКА.

 

Зараз у спісе ЮНЕСКА больш за 900 помнікаў прыроды і культуры. У Германіі 36 такіх аб'ектаў. Больш толькі ў Іспаніі, Італіі, Кітаі і Францыі. У прэстыжным спісе самыя розныя архітэктурныя помнікі, палацы, цэрквы, манастыры і цэлыя ансамблі старога горада, сады, паркі і аб'екты прамысловай культуры: калі задацца мэтай  агледзіць іх усе, трэба будзе патраціць некалькі тыдняў. Затое гэта падарожжа можа даць унікальную панараму германскай гісторыі культуры. Stadtbilder Aachen Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa/dpaweb)

Самыя яскравыя прадстаўнікі германскай Сусветнай спадчыны – прускія палацы і сады ў Берліне і Патсдаме, казачна-непрыступны Вартбург пад Айзэнахам або епіскапская рэзідэнцыя ў Вюрцбургу з гіганцкай плафоннай фрэскай Цьепала. Сярод архітэктурных помнікаў сакральнага мастацтва велічна ўзвышаюцца старадаўнія саборы Ахена, Кёльна, Шпаера, Трыра і  Хільдэсхайма. 

 

Адзіныя ў сваём родзе месцы Рэфармацыі ў Вітэнбергу, Айслебэне і Айзенаху,  звязаныя з імем Марціна Лютэра. Больш свецкія месцы звязаны з прамысловай культурай. Аднак і яны адыгрываюць у нямецкай гісторыі важную ролю: напрыклад, металургічны завод «Фёльклінгер Хютте» ў Саары або ландшафт індустрыяльнай культуры «Шахта Цольфэрайн» у Эсэне. Тут можна праводзіць цэлыя дні і спазнаваць многа новага аб эпохе, калі вугаль быў чорным золатам сусветнай эканомікі. Помнікі сусветнай спадчыны Бамберг, Гослар, Любек, Кведлінбург, Рэгенсбург, Штральзунд і Вісмар таксама вартыя асобнага падарожжа. Тут поўнасцю захаваліся ансамблі старой часткі горада, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА. Самы вялікі з помнікаў сусветнай спадчыны – германска-нідэрландскае ватавае мора (раён Паўночнага мора), прыкладна 10.000 км². Праўда, 550 км антычнага верхнегерманска-рэцкага лімесу (калісці ён быў мяжой Рымскай імперыі) – гэта таксама еўрапейскі рэкардсмен, самы доўгі наземны помнік.

Павялічыць фота У 2011 г. спіс германскіх помнікаў ЮНЕСКА будзе папоўнены заводам Fagus у Альфэльдзе (выдатны прыклад сучаснай прамысловай архітэктуры), пяццю старымі букавымі лясамі ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі, Брандэнбургу, Цюрынгіі і Гесэне, а таксама дагістарычнымі мегалітамі ў Паўднёвай Германіі і яшчэ трымя значнымі месцамі.

 

Для Германіі гэта выбранне стала буйным поспехам і, канешне, прызнаннем яе заслуг. Карнэлія Піпэр, дзяржаўны міністр Міністэрства замежных спраў, назвала гэта «сведчаннем даверу да той працы, якую Германія ажыццяўляе ў галіне аховы помнікаў ЮНЕСКА не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі». Германія – трэці па велічыне плацельшчык узносаў Фонду ЮНЕСКА - актыўна выступае за беражлівае захаванне ўсіх скарбаў, што знаходзяцца ў спісе ЮНЕСКА. Гэты вопыт і вялікія кампетэнцыі ў сферы аховы помнікаў і рэстаўрацыі шырока запатрабаваныя.

 

Дапамога Германіі распаўсюджваецца і за межы ЮНЕСКА: у рамках праграмы па захаванні культуры Міністэрства замежных спраў краіна прыкладае нямала намаганняў па захаванні культурнай спадчыны ва ўсім свеце. З 1981 па 2010 г. на больш чым 2.350 праектаў у 142 краінах было выдаткавана каля 50,2 млн. еўра. Сюды адносяцца, напрыклад, рэстаўрацыя гістарычных пабудоў і абектаў, а таксама падтрымка і тэхнічнае абсталяванне музеяў і архіваў. Спектр праектаў надзвычай шырокі. Усіх іх аб’ядноўвае адно: яны адыгрываюць асаблівую ролю ў захаванні культурнай ідэнтычнасці ці то капліца Хатор у забытым старажытным горадзе Нага ў Судане, храмавы комплекс Ангкор у джунглях Камбоджы або сад Бабура ў сталіцы Афганістана Кабуле. Асаблівы акцэнт ставіцца на партнёрскай трансляцыі і абмене ноу-хау: праграма мэтанакіравана фінансуе курсы адукацыі і павышэння кваліфікацыі для рэстаўратараў, архіварыусаў, археолагаў і дырэктараў музеяў з іншых краін.

 

© www.magazin-deutschland.de

Зачараванне сусветнай спадчынай