Падарожжа па Германіі-2012: чатыры падзеі, чатыры выдатныя мясціны

300 гадоў Фрыдрыху Вялікаму

Eröffnung des Friederikiso Schriftzuges am Schloss Charlottenburg in Berlin Павялічыць фота (© SPSG/Peter Adamik)

Адкрыць вялікага караля Прусіі нанава: у 2012 г. спаўняецца 300 гадоў са дня нараджэння «Старога Фрыца». Фонд Прускія палацы і сады ў Берлін-Брандэнбургу праводзіць выставу «Friederisiko», прысвечаную каралю з характарам авантурыста. Яна пройдзе з красавіка па кастрычнік 2012 г. у Новым палацы і парку Сан-Сусі ў Патсдаме, самым любімым месцы Фрыдрыха.

www.friederisiko.de

800 гадоў Лейпцыгскаму хору хлопчыкаў

Знакамітая Лейпцыгская троіца: хор хлопчыкаў, царкоўная школа і царква Св. Фамы. У 2012 г. тры самыя старыя культурныя і адукацыйныя установы Лейпцыга (трохгучнасць «Вера, спевы, вучоба») адзначаюць свой 800-гадовы юбілей. У юбілейны год пройдзе шмат музыкальных і культурных мерапрыемстваў у тым ліку канцэрты хору хлопчыкаў царквы Св. Фамы ў Англіі, Паўднёвай Карэі і Японіі.

www.thomana.de

documenta 13

100 дзён сучаснага мастацтва: 9 чэрвеня 2012 г. у Касэлі адкрываецца documenta 13 - адна з самых значных і вядомых выстаў сучаснага мастацтва. Да 16 верасня на ёй будзе прадстаўлена мноства работ сучасных мастакоў сусветнага маштабу. У 2012 г. заяўлены больш за сотні аўтараў, чые творы можна будзе ўбачыць у самых розных галерэях Касэля. Будуць прадстаўлены жывапіс і скульптура, а таксама інсталяцыі, перформансы, фатаграфіі і фільмы.

http://d13.documenta.de

775-годдзе Берліна

Берлін заўсёды варта наведаць, асабліва у 2012 г., калі германская сталіца адзначае 775 гадоў са дня свайго заснавання. З канца жніўня ў горадзе пройдуць розныя выставы, тэатралізаваныя пастановы, экскурсіі і юбілейные мерапрыемствы. Берлін нагадвае аб сваіх сярэднявечных каранях і ў той жа час прадстаўляе сябе як касмапалітычны горад. У Берлін-Мітэ запланаваны два буйныя праекты open-air. Афіцыйныя ўрачыстасці пройдуць 28 кастрычніка ў царкве Св. Мікалая, старэйшай прыхадской царкве Берліна. А ў вечаровы час пачнецца свята: у гістарычным цэнтры горада запаляцца агні, з гарадскіх сцэн будзе гучаць сярэднявечная музыка.

www.berlin.de/775

© www.magazin-deutschland.de

Падарожжа па Германіі-2012