Замкі Германіі: у гасцях у казкі

Шверынскі замак вядомы не толькі сваёй рамантычнай архітэктурай, але і дабрадушным прывідам Павялічыць фота Шверынскі замак вядомы не толькі сваёй рамантычнай архітэктурай, але і дабрадушным прывідам (© © colourbox.com) Амаль усю сваю гісторыю Германія была раздроблена як палітычна, так і геаграфічна. Таму сёння ў кожнай федэральнай зямлі можна сустрэць гістарычную рэзідэнцыю таго ці іншага курфюрста або караля, а Германію па праву лічуць краінай замкаў. Пра самыя вядомыя з іх распавядае Germania-Online.

Гаворым замак, маем на ўвазе Нойшванштайн – з году ў год палац баварскага караля Людвіга II на паўднёвым захадзе Германіі прызнаецца адной з самых папулярных славутасцей Германіі. Рамантычны і інфантыльны Людвіг II, які ступіў на прэстол у 18 гадоў, марыў аб казачным палацы, што па сваёй прыгажосці перасягнуў бы ўсе замкі Еўропы. Будаўніцтва доўжылася больш за 15 гадоў. Людвіг II не шкадаваў сродкаў на ўнутраны дэкор, за што ў выніку і паплаціўся: урад Баварыі зняў караля з трона, прызнаўшы яго псіхічнахворым. Адным з аргументаў стала будаўніцтва дарагіх замкаў за кошт дзяржаўнай казны. Замак Нойшванштайн Павялічыць фота Замак Нойшванштайн (© © picture alliance / Arco Images)

У аснову афармлення замка быў пакладзены лебядзіны матыў: лебедзь не толькі адлюстраваны на гербе рода Людвіга II, але і служыць сімвалам «хрысціянскай чысціні», да якой усё жыццё імкнуўся манарх. Кульмінацыяй раскошы стала тронная зала, аформленная ў неавізантыйскім стылі. Памяшканне нагадвае базыліку: вытанчана ўпрыгожаная двух'ярусная зала заканчваецца пазалачонай апсідай, увенчанай купалам. Велічнае ўбранне дапаўняе жырандоля ў выглядзе візантыйскай кароны. Сімвалічна, што трон для манарха так і не паспелі зрабіць, а праз некаторы час Людвіг II утапіўся ў возеры. Сёння Нойшванштайн, які знаходзіцца пасярод Баварскіх Альп непадалёку ад аўстрыйскай мяжы, штогод наведваюць звыш мільёна чалавек. Замак Сан-Сусі Павялічыць фота Замак Сан-Сусі (© © picture alliance / ZB)

Замак Сан-Сусі ў Патсдаме называюць «прускім Версалем». Летняя рэзідэнцыя караля Прусіі Фрыдрыха Вялікага была пабудавана па яго ўласных чарцяжах архітэктарам Георгам Кнобэльсдорфам, ён жа загадаў закласці на ўзгорку знакамітыя вінаградныя тэрасы. У палацы пару гадоў жыў Вальтэр, аматарам творчасці якога быў Фрыдрых Вялікі. У перакладзе з французскай мовы sans souci азначае «без клапот», аднак многія жартавалі, што палацу больш падыйшло б «san femmes» – без жанчын. Справа ў тым, што жонка караля пражывала ў палацы Шонхаузэн, а ў Сан-Сусі для вялікасвецкіх гутарак Стары Фрыц запрашаў толькі мужчын. Сёння замак уключаны ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца абавязковым пунктам наведвання для берлінскіх турыстаў – паездка з нямецкай сталіцы ў Патсдам на электрычцы займае не больш за адну гадзіну.

Гісторыя Шверынскага замка, што знаходзіцца на поўначы Германіі ў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, унікальная: яго будаўніцтва пачалося ў 1160 годзе, але потым яго архітэктурны стыль мяняўся ажно сем разоў, таму сёння ён спалучае ў сябе элементы готыкі, барока і Рэнесанса. Замак размешчаны на востраве між двух азёр і злучаны з горадам двума мастамі. У яго музеі можна паглядзець на багата ўпрыгожаную тронную залу, карціны майстроў XIX стагоддзя, а таксама калекцыю Майсэнскага фарфора. Калі пашанцуе, то павітацца выйдзе і Петэрмэнхен – дабрадушны прывід замка, які стаў яго сімвалам. Доўгі час Шверынскі замак быў рэзідэнцыяй мекленбургскіх герцагаў, а сёння тут размешчаны зямельны парламент. 

Гейдэльбергскі замак Павялічыць фота Гейдэльбергскі замак (© © picture alliance / Arco Images GmbH) Рамантычныя руіны Гейдэльбергскага замка – галоўны сімвал Гейдэльберга. Першапачаткова замак, што знаходзіцца на гары Кёнігштуль, быў рэзідэнцыяй курфюрстаў Пфальцкіх. У XVII стагоддзі ён быў моцна разбураны, з тых часоў яго шмат разоў дабудоўвалі, так што сёння Гейдэльбергскі замак адметны архітэктурнай эклектыкай з барока, готыкі і Ренэсанса. Падняцца да яго можна пешшу або на фунікулёры, а крэпасць акружана равамі і казематамі. Адтуль адкрываецца чароўны від на горад і даліну ракі Некар, які стаў візітнай карткай города. У сутарэнні замка знаходзіцца самая вялікая ў свеце вінная бочка, зробленая ў 1751 годзе, якая можа змясціць больш за 200 тысяч літраў віна. Акрамя замка варта зазірнуць і ў парк «Пфальцкі сад»: ён быў закладзены па загаду курфюрста Фрыдрыха V французскім інжынерам Саламонам дэ Косам і доўгі час лічыўся «Восьмым цудам свету».

05.10.2012

www.germania-online.ru

Замкі Германіі: у гасцях у казкі

Stadtplan