Масты Германіі: і ў любові, і ў смутку

Гогенцолернбрюке Павялічыць фота Гогенцолернбрюке, які злучае падзеленыя Рэйнам часткі Кёльна, носіць неафіцыйнае званне галоўнага маста закаханых у Германіі (© © picture alliance / dpa)

Масты будавалі з даўніх часоў і на доўгія вякі. Бо гэтыя грандыёзныя пабудовы адначасова і эканамічна важныя і эстэтычна прывабныя. Старадаўнія масты не аднойчы гарэлі і аднаўляліся зноў, абрасталі легендамі, станавіліся важнай часткай гарадоў і славіліся на ўвесь свет.

Мост Крэмербрюке (Krämerbrücke) лічыцца старэйшым і найбольш цікавым помнікам архітэктуры сярэднявечнага Эрфурта. Мост цераз вузкую рэчку Гера быў узведзены ў 1325 годзе, але ён, як і мноства іншых драўляных пабудоў, сгарэў. Апошняя «версія» маста была пабудавана пасля чарговага пажару ў 1472 годзе – такім ён захаваўся і да сённяшняга дня.

Тады на масту пабудавалі 62 вузкія фахверкавыя домікі, ў якіх размяшчаліся як жылыя памяшканні, так і лаўкі, што Krämerbrücke Павялічыць фота (© © picture alliance / Uwe Gerig) гандлявалі цукрам, шафранам і іншымі бакалейнымі таварамі. Зараз домікаў засталося толькі 32, але гандаль у іх па-ранейшаму бойкі. Турысты з задавальненнем купляюць тут антыкварыят, сувеніры і розные забаўныя дробязі. А яшчэ на масту ёсць дзеючая царква св. Эгідыя. Першапачаткова ж на кожным перадмастовым умацаванні была свая царква. Здейсніць віртуальную прагулку па Крэмербрюке можна на афіцыйным сайце: www.kraemerbruecke.de.

Пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя мост Гогенцолернбрюке (Hohenzollernbrücke), які злучае падзеленыя Рэйнам часткі Кёльна, праславіўся зусім з іншай нагоды. Яму неафіцыйна прысуджана званне галоўнага маста закаханых у Германіі. Аднойчы з'явілася традыцыя ў знак кахання і вернасці вешаць на кёльнскім масту замок. І праз некаторы час без малага 40 тысяч пар замацавалі свае пачуцці такім вось рамантычным чынам. Што нагнала жаху чыноўнікам: «нагрузка» ад пачуццяў склала аж 2 тоны. Але эксперты вывучылі канструкцыю і запэўнілі, што такое выпрабаванне вернасці мост лёгка вытрымае і замкі закаханых можна пакінуць на месцы. 

Göltzschtalbrücke Павялічыць фота (© germania-online.ru) На будаўніцтва маста Гёльчтальбрюке пайшло больш за 26 мільёнаў цаглін. Для гэтага падчас будаўніцтва ў акрузе працавалі 20 цагельняў. У той час гэта была самая маштабная будоўля ў Германіі. Гэты чыгуначны мост пралягае па даліне ракі Гёльч і з'яўляецца самым вялікім цагляным віадукам у свеце. Пабудову ўпрыгожваюць 98 арак, за што яна атрымала званне «імпазантнага архітэктурнага збудавання». На момант адкрыцця ў 1851 годзе Гёльчтальбрюке быў яшчэ і самым высокім чыгуначным мастом у свеце. Але гэта саслужыла масту і злую паслугу тым, што ён атрымаў містычны арэол і аброс легендамі. Справа ў тым, што мост вышынёй 574 метры на працягу паўтара стагоддзя свайго існавання рэгулярна прываблівае самазабойц. Каб пазбегнуць далейшых трагедый, для аховы Гёльчтальбрюке зараз адмыслова прызначаны паліцэйскі атрад. Мост Гёльчтальбрюке ўключаны ў спіс Гістарычных інжынерных збудаванняў Германіі.

Trostbrücke Павялічыць фота (© © picture alliance / Arco Images GmbH ) А на поўначы краіны ў Гамбургу ёсць старадаўні арачны мост Тростбрюке (Trostbrücke), назву якога можна перакласці як «мост суцяшэння». Па адной з версій, тут стаяла распяцце, ля якога ў апошні раз маглі спыніцца прысуджаныя да смяротнага пакарання на шляху з будынка суда. Але ёсць у назвы і іншае тлумачэнне: больш познія крыніцы сцвярджаюць, што пабудова называецца паводле прозвішча былога ўладальніка гэтага ўчастка зямлі, нейкага Троста. Мост суцяшэння ўзнік прыблізна ў 1200 годзе, а першае ўпамінанне аб ім датуецца 1266 годам. Спачатку ён быў пабудаваны з дрэва, але ў выніку пажару згарэў і быў адноўлены ў XIX стагоддзі ўжо з каменю. Парэнчы маста упрыгожаны дзвюма скульптурамі з чырвонага пясчаніку, якія ўяўляюць сабой архіепіскапа Гамбурга святога Ансгара і графа Адольфа III фон Шаўэнбурга.

30.10.2012

http://www.germania-online.ru

Масты Германіі: і ў любові, і ў смутку

Stadtplan