Нямецкія вакзалы: пры выхадзе на перон не забудзьце сфатаграфавацца

Самы інавацыйны вакзал Еўропы - Berlin Hauptbahnhof - стаў вядомым сімвалам нямецкай сталіцы Павялічыць фота (© © picture alliance) Часы, калі гарадскі вакзал асацыіраваўся з бруднай клаакай, для немцаў адышлі ў мінулае. У Германіі даўно зразумелі: вакзал і ёсць твар горада. Зала чакання, пуці і касы, а не ратушу або саборную плошчу бачыць госць, які прыбывае ў горад. Germania-online адшукала найбольш запамінальныя «твары» Германіі.

Нядаўна ў Германіі ў чарговы раз выбіралі чыгуначныя вакзалы года. Першынства дасталося адразу тром гарадам – Брэмену, Ашафэнбургу і Бад-Шандаў. Рэйтынг самых прывабных гарадскіх вакзалаў быў састаўлены арганізацыяй Allianz pro Schiene. «Казачнай пабудовай, якая ажыццяўляе ўсе штодзённыя пажаданні пасажыраў» назвалі члены журы выкладзены чырвонай цэглай вакзал Брэмена. Брэменскі вакзал Павялічыць фота (© © picture alliance) Асабліва была адзначана насценная мазаіка з выявай брэменскіх музыкаў, што упрыгожвае будынак. Вакзал баварскага Ашафэнбурга заваяваў ганаровы тытул дзякуючы «незвычайнай раскошы», якую ён набыў пасля капітальнага рамонту ў 2011 годзе. А вакзал Бад-Шандаў, што ў Саксоніі, пакарыў журы сваёй асаблівай прывабнасцю для эка-турыстаў. 

Гісторыя гарадскіх вакзалаў пачалася ў Германіі з адкрыццём чыгуначнага руху. Першыя цягнікі прывялі ў захапленне кронпрынца Фрыдрыха Вільгельма, які ўсклікнуў: «Гэтыя калясніцы немагчыма спыніць. Яны абыйдуць увесь свет!". 

У 1835 годзе быў праложаны першы маршрут, які злучыў гарады Нюрнберг і Фюрт. Першы вакзал у Нюрнбергу пабудавалі па ўзору станцый паштовых карэт – выключна  практычна, без якіх-небудзь празмернасцей. Сёння Нюрнбергскі вакзал лічыцца адным з найбуйнейшых транзітных вузлоў Еўропы: 25 пуцей, 21 перон і кожны дзень 466 цягнікоў і больш за 180 тысяч пасажыраў. Вакзал, які першапачаткова адпавядаў канонам неаготыкі, у 1900 годзе быў перабудаваны ў традыцыях неабарока. Сімвал гістарычнага будынка – ракушачнік, які ўпрыгожвае знешні фасад, пад'езды вакзала багата аздоблены і дэманструюць сімвалы тэхнічнага прагрэсу. Зала, у якой зараз размешчаны цэнтр абслугоўвання пасажыраў, аформілі на пачатку XX стагоддзя ў стыле мадэрн з мазаікамі на сценах і ляпнінай на столі. Гэта адзіная з вакзальных залаў, што перажыла вайну.

Цэнтральны вакзал Лейпцыга Павялічыць фота (© © picture alliance / ZB) Самай вялікай галаўной чыгуначнай станцыяй Еўропы лічыцца Цэнтральны вакзал Лейпцыга, пабудаваны ў самым пачатку XX стагоддзя. Даўжыня яго фасада – 298 метраў. К моманту свайго адкрыцця (у 1915 годзе) ён ужо перасягаў Франкфурцкі вакзал і быў адным з самых вялікіх у свеце. За права стаць аўтарам збудавання змагаліся 76 архітэктараў, і ў выніку перамог праект двух дрэздэнскіх прафесараў – Уільяма Лосава і Макса Ханса Кюнэ. Пасля Другой сусветнай вайны вакзал перажыў дзве рэканструкцыі, тым не менш да сённяшняга дня ён лічыцца не толькі транспартным вузлом, але і гістарычнай славутасцю. Пасля апошняй перабудовы напрыканцы 90-х тут з'явіўся «Праменад Цэнтральнага вакзала» – трохпавярховы гандлёвы цэнтр, у якім размясціліся амаль паўтары сотні крам і рэстаранаў. Дарэчы, вакзал Лейціга быў прызнаны альянсам Allianz pro Schiene «вакзалам года – 2011».

Сімвалам сучаснасці і, несумненна, адной з галоўных славутасцей сённяшняга Берліна служыць цэнтральны сталічны вакзал Berlin Hauptbahnhof, які быў адкрыты ў маі 2006 года якраз да чэмпіянату свету па футболе. Самы малады, самы сучасны і самы інавацыйны вакзал у Еўропе штодня прапускае 225 дальніх, 325 мясцовых цягнікоў і больш за 600 гарадскіх электрычак. Праект архітэктара Майнхарда фон Геркана называюць шэдэўрам сучаснай інжынернай думкі. Асаблівасць канструкцыі такая, што шкляны корпус гіганта прапускае сонечныя прамені да самага ніжэйшага ўзроўня, і нават пад зямлёй ствараецца ўражанне свабоднай прасторы. Будынак увенчаны шкляным купалам вытягнутай формы гіганцкіх памераў – 85 на 125 метраў. А ў саму шкляную паверхню купала інтэгравана фотагальванічная энергетычная ўстаноўка.

Інавацыйным цэнтральны вакзал Берліна называюць не проста так: у яго канструкцыі шмат новых, унікальных дэталяў, напрыклад, спецыяльныя рабрыстыя пласцінкі, якія служаць арыенцірамі для сляпых пасажыраў. Ці бетонны падмурак для рэяк, дзякуючы якому цягнікі прыязджаюць і ад'язджаюць не з грукатам (як па звычайнаму друзу), а амаль што бясшумна. Платформа вакзала ў Ільцэне Павялічыць фота (© © picture-alliance / DUMONT Bildarchiv)

Сустракаюцца сярод «гарадскіх твараў» Германіі і сапраўды незвычайныя. Вакзал ў ніжнесаксонскім горадзе Ільцэне – сапраўдны мастацкі твор, аўтарам якога з'яўляецца знакаміты аўстрыйскі архітэктар Фрыдэнсрайх Хундэртвасэр. «Вакзал – разнакаляровы, нібыта фантастычны свет казак!» – так агучыў ідэю будучага вакзала натхнёны архітэктар. Перабудова звычайнага вакзала ў арт-аб'ект заняла 4 гады і каштавала 10 мільёнаў еўра, затое цяпер Bahnhof Uelzen служыць не толькі месцам прыбыцця і адпраўлення цягнікоў, але і будынкам, паглядзець на які прыязджаюць сотні тысяч турыстаў у год. Для гасцей па вакзале ладзяцца нават спецыальныя экскурсіі. Дзіўная пабудова зусім не мае вуглоў, адны элементы непрыкметна пераходзяць у другія і пры гэтым ні разу не паўтараюцца. Асаблівае захапленне мастацтвазнаўцаў выклікае ламаная мазаіка, што ўпрыгожвае прывакзальныя туалеты і сама па сабе з'яўляецца творам мастацтва.

16.10.2012

www.germania-online.ru

Нямецкія вакзалы: пры выхадзе на перон не забудзьце сфатаграфавацца

Stadtplan