XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Павялічыць фота

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ і ў гэтым годзе былі прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (10-14 лютага 2016 г.) уласнымі стэндамі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства ў гэтым годзе заняла літаратура, тэматыка якой звязана з культурнай і ландшафтнай разнастайнасцю Германіі, што знайшло сваё адлюстраванне ў фотаальбомах, навукова-папулярнай літаратуры, рэгіянальных раманах і кулінарных кнігах. Акрамя таго былі шырока прадстаўлены кнігі для дзяцей і юнацтва, у тым ліку на дзвюх мовах - рускай і нямецкай, навінкі нямецкай мастацкай літаратуры, кнігі аб навакольным асяроддзі і аднаўляльных відах энергіі, а таксама кнігі пра Беларусь на нямецкай мове. Стэнд Інстытута імя Гётэ быў прысвечаны двухмоўнай літаратуры, найноўшым выданням нямецкай мастацкай літаратуры і кнігам для вывучэння і навучання нямецкай мове.

11 лютага 2016 г. у 12.00 Нямецкая Асацыяцыя народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV) прадставіла дзве серыі публікацый на тэму «Адукацыя дарослых».

11 лютага 2016 г. у 14.00 адбылася сустрэча з журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Тамковічам. Ён расказаў у рамках свайго літаратурнага праекта «30 гадоў пасля Чарнобыля» аб дапамозе, якую аказвае Германія беларусам, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

11 лютага 2016 г. у 19.00 у бібліятэцы Інстытута імя Гётэ адбыўся чарговы літаратурны вечар з цыкла сустрэч, у ходзе якіх супрацоўнікі германскіх устаноў і прадстаўнікі арганізацый у Беларусі ў сферы культуры і адукацыі прадстаўляюць выбраныя творы з навейшай літаратуры на нямецкай мове. Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар прадставіў кнігу «Der Widerspruch. Autobiographischer Bericht» («Супярэчнасці. Аўтабіяграфічныя нататкі») Герхарда Цвэрэнца.

12 лютага 2016 г. у 16.00 адбылася сімвалічная перадача часткі кніг, якія былі прадстаўлены ў экспазіцыі. Гэтым стаўшым ужо традыцыйным актам Пасольства Германіі падтрымлівае беларускія школы, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры. У гэтым годзе кнігі для дзяцей і юнацтва на нямецкай мове, а таксама двухмоўныя кнігі былі перададзены ў падарунак СШ № 16 г. Полацка,  СШ № 15 г. Гродна, СШ № 7 г. Брэста і СШ № 2 г. Жлобіна.

13 лютага 2016 г. у 16.30 адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў «Lesefuchs», арганізаванага Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой.

14 лютага 2016 г. з 12.00 да 13.00 прайшоў традыцыйны «Дзіцячы дзень» з гульнямі для дзяцей школьнага ўзросту.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі расказалі аб сваёй дзейнасці і адказалі на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

Серада, 10.02.2016, 15.00 –18.00
Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)
Чацвер, 11.02.2016, 12.00–14.00
Нямецкая Асацыяцыя народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV)
Чацвер, 11.02.2016, 15.00–18.00
Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) і Фонд імя Роберта Боша (RBS)
Пятніца, 12.02.2016, 10.00–14.00
Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы змаглі атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў, а таксама даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе  ў лічбавым фармаце.

Дадатковая інфармацыя:

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прайшла з 10 па 14 лютага 2016 г. у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» па адрасе: пр. Пераможцаў, 14.

Адкрыццё адбылося ў сераду, 10.02.2016 у 12.00.

 

Часы працы германскага стэнда:

Серада, 10.02.2016
12.00 – 19.00
Чацвер – субота, 11–13.02.2016
10.00 – 19.00
Нядзеля, 14.02.2016
10.00 – 15.00

www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk

www.goethe.de/minsk

Германія на XXIII Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы