500-годдзе Рэфармацыі

Славутыя „95 тэзісаў“ Лютэра даўно увекавечаны ў камяні на браме Замкавай царквы ў Вітэнбергу Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) 31 кастрычніка ў Германіі афіцыйна стартаваў юбілейны год, прысвечаны Марціну Лютэру. Па ўсёй краіне будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі, а саму круглую дату адзначаць у 2017 годзе.

31 кастрычніка лічыцца зыходнай кропкай у гісторыі Рэфармацыі. Менавіта ў гэты дзень у 1517 годзе заснавальнік пратэстантызму святар Марцін Лютэр прыбіў да брамы Замкавай царквы ў Вітэнбергу свае славутыя «95 тэзісаў». У гэтым дакуменце багаслоў раскрытыкаваў ролю царквы ва ўратаванні, практыку продажу індульгенцый, права рымскіх пап на адпушчэнне грахоў і заклікаў лічыць адзінай крыніцай хрысціянскіх ісцін не царкву і яе функцыянераў, а Біблію.

У некаторых абласцях Германіі гэты дзень як памятную дату пачалі адзначаць ужо праз сто гадоў, у 1617 годзе. Але па-сапраўднаму Дзень Рэфармацыі ўвёў і прызначыў на 31 кастрычніка саксонскі курфюрст Іаган-Георг II. Сёння яго адзначаюць па ўсёй краіне, а у пяці федэральных землях (Брандэнбург, Саксонія, Саксонія-Ангальт, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія і Цюрынгія) Дзень Рэфармацыі лічыцца дзяржаўным святам і з‘яўляецца выхадным днём. У цэрквах праходзяць святочныя набажэнствы, музеі рыхтуюць тэматычныя экспазіцыі, а гарадскія ўлады ладзяць народныя гулянні.

Працэс Рэфармацыі закрануў не толькі духоўнае жыццё людзей, але і паслужыў штуршком для вялікай колькасці грамадска-палітычных, эканамічных і светапоглядных змяненняў. Адным з наступстваў гэтага маштабнага працэсу стала раздзяленне царквы і дзяржавы і ўвядзенне паняцця грамадзянскіх правоў, якімі валодае кожны чалавек незалежна ад яго веры, полу і нацыянальнасці.

Аб гэтым сёння помняць больш за 400 мільёнаў чалавек на Зямлі, якія прытрымліваюцца пратэстанцкай веры. Яны рыхтуюцца да вялікага юбілею – 500-годдзя Рэфармацыі, што прыпадае на 2017 год і ўпершыню ў гісторыі будзе адзначацца ва ўсім свеце. Гэта падкрэсліваецца на спецыяльнай старонцы ў Інтэрнэце www.luther2017.de створанай з нагоды надыходзячага юбілею. Аўтарам панарамы стаў вядомы берлінскі мастак Ядагар Азізі Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)

У Вітэнбергу, на радзіме Марціна Лютэра, адкрылася маштабная панарамная выстава, прысвечаная 500-годдзю Рэфармацыі. Панарама пад назвай «Лютэр 1517», якая выканана вядомым берлінскім мастаком Ядагарам Азізі, расказвае гісторыю Рэфармацыі ў сярэднявечным Вітэнбергу, прадстаўляе славутыя тэзісы, а таксама розныя сцэны з жыцця святара і сучаснага яму грамадства. Афіцыйны сайт выставы: http://www.wittenberg360.de/   

Юбілейнае выданне Бібліі ў перакладзе Марціна Лютэра Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) На Франкфурцкім кніжным кірмашы, што адбыўся ў кастрычніку гэтага года, было ўрачыста прадстаўлена новае, юбілейнае выданне Бібліі Марціна Лютэра. Гэта новы пераклад, у выніку якога прыкладна адна траціна тэксту крыху зменена. Першы наклад юбілейнай Бібліі склаў 250 тысяч экзэмпляраў. 

У самым разгары падрыхтоўкі да святкавання 500-годдя Рэфармацыі ў Кіле знойдзены каштоўныя забытыя гістарычныя дакументы, звязаныя з імем Марціна Лютэра. Высветлілася, што ў бібліятэцы ўніверсітэта імя Крысціяна Альбрэхта захоўваюцца па меншай меры 124 такія «адзінкі», некаторыя з якіх з‘яўляюцца сапраўдным гістарычным скарбам. Самымі цікавымі з іх лічацца чатыры аркушы, на якіх запісаны 95 легендарных тэзісаў рэфарматара.

Другой найбольш каштоўнай знаходкай стаў арыгінальны экзэмпляр «Вераснёўскай  Бібліі» – так неафіцыйна называецца першае выданне Новага Запавету на нямецкай мове, складзенае Лютэрам. Тэкст быў надрукаваны ў друкарні ў
верасні 1522 года. Рэфарматар зрабіў пераклад усяго за 11 тыдняў у Вартбургскім замку, дзе хаваўся пад псеўданімам «юнкер Ёрг» Падчас свайго тайнага знаходжання ў замку Вартбург менавіта ў гэтым невялікім пакойчыку Лютэр перакладаў Біблію Павялічыць фота (© picture alliance / Friedel Gierth)

Нямецкая камісія ЮНЕСКА ўключыла 14 рукапісных і друкаваных дакументаў Марціна Лютэра ў спіс аб‘ектаў Сусветнай спадчыны. Размова ідзе пра пісьмы і некаторыя ўнікальныя выданні, у ліку якіх «рабочая» Біблія багаслова на іўрыце і плакат са славутымі 95 тэзісамі, з якіх і пачалася гісторыя Рэфармацыі.

Падрыхтоўка да 500-годдзя Рэфармацыі пачалася загадзя. У 2008 годзе ў Германіі быў дадзены старт агульнанацыянальнаму культурна-адукацыйнаму праекту «Дэкада Лютэра», які разлічаны на дзесяць гадоў і доўжыцца да 2017 года. Кожны год дэкады аб‘яўлены тэматычным і прысвечаны якому-небудзь з аспектаў гістарычнай спадчыны Рэфармацыі. Тэма бягучага году заяўлена як «Рэфармацыя і слова». У гонар юбілею Рэфармацыі нямецкі вытворца дзіцячых канструктараў Playmobil выпусціў фігурку Марціна Лютэра Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)

Напярэдадні сёлетняга Дня Рэфармацыі ў цюрынгскім Айзенаху – горадзе, дзе Марцін Лютэр правёў дзяцінства – пасля працяглай рэстаўрацыі быў урачыста адкрыты Дом Лютэра. Гэта адна з самых старых і прыгожых фахверкавых пабудоў, што захаваліся ў Айзэнаху. Зараз у доме-музее працуе пастаянная экспазіцыя «Лютэр і Біблія», якая складаецца з незвычайных экспанатаў, мультымедыйных прэзентацый і нечаканых перспектыў. Яна расказвае аб тым, як і с чыёй дапамогай Марцін Лютэр перакладаў Біблію на нямецкую мову Дом-музей Марціна Лютэра ў Айзэнаху Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)

Паводле матэрыялаў сайта http://www.germania-online.diplo.de

Кастрычнік 2016 г.

Sola gratia: Нямеччына адзначае 500-годдзе Рэфармацыі

Юрась Бачышча пра свой удзел у інфармацыйным туры «Рэфармацыя і адзінства свету — спадчына Рэфармацыі ў Нямеччыне».

500-годдзе Рэфармацыі