Германія на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ і ў гэтым годзе будуць прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (10-14 лютага 2016 г.) уласнымі стэндамі. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства ў гэтым годзе займае літаратура, тэматыка якой звязана з культурнай і ландшафтнай разнастайнасцю Германіі.