«Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне»

У пятніцу, 6 кастрычніка, у Нацыянальным мастацкім музеі пасол Петэр Дэтмар урачыста адкрыў выставу «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне». У рамках выставы паказваюцца больш за 200 работ двух з найважнейшых прадстаўнікоў нямецкага экспрэсіянізму. Такім чынам гэта выстава з’яўляецца найбуйнейшай і найважнейшай выставай, прывезенай з Германіі ў Рэспубліку Беларусь з часу незалежнасці апошняй. Выстава «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» – гэта праект-маяк нашага двухбаковага культурнага супрацоўніцтва і культурная кульмінацыя гэтага года, у якім мы 13 сакавіка разам адзначылі 25-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін. У гэтай сувязі яна мае высокае сімвалічнае значэнне.