Эканоміка і навука
Прэмія за энергетычную эфектыўнасць-2012
Германскае энергетычнае агенцтва DENA аб'яўляе конкурс на атрыманне міжнароднай прэміі "За энергетычную эфектыўнасць" (Energy Efficiency Award 2012). Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы прамысловай і вытворчай сферы, якія паспяхова рэалізавалі ў сябе праекты па павышенню энергаэфектыўнасці. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 4 мая 2012 г.
Падрабязней [pdf, 411,94k]
Кліматычныя змяненні, біяразнастайнасць, энергаэфектыўнасць, глабальнае забяспячэнне харчаваннем і рост насельніцтва: 2012 год, які быў абвешчаны годам навукі, праходзіць пад знакам устойлівага развіцця. Лозунг «Зямля: праект будучыні» прызваны данесці да грамадскасці думку аб важнасці даследаванняў у галіне ўстойлівага развіцця і пазнаёміць шырокую публіку з актуальнымі навуковымі распрацоўкамі.
Усвядоміць важнасць устойлівага развіцця