Важнейшыя адрасы для кантактаў у сферы эканомікі

Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Нямецка-беларускі эканамічны клуб

Нямецка-беларускі эканамічны клуб быў заснаваны ў 2006 годзе. Ён з'яўляецца правапераемнікам Нямецкага эканамічнага клуба ў Мінску, які паспяхова працаваў яшчэ з 1994 г. Яго мэта – садзейнічаць камунікацыі, дыялогу і развіццю эканамічных адносін сярод членаў Клуба, а таксама паміж членамі Клуба і беларускімі ўстановамі, арганізацыямі і вядомымі асобамі. Эканамічны клуб аказвае кампетэнтную экспертную падтрымку асобам і арганізацыям, якія адказныя за прыняцце рашэнняў, з'яўляецца крыніцай ініцыятыў і прапаноў.

«Павільён Германіі»

Тут Вы знойдзеце актуальную інфармацыю аб нямецкіх кампаніях, якія актыўна займаюцца знешнегандлёвай дзейнасцю і бяруць удзел у афіцыйных экспазіцыях Федэратыўнай Рэспублікі Германія на важнейшых міжнародных спецыялізаваных выстаўках і кірмашах, якія праводзяцца за мяжой.

Ініцыятыва "Logistics Alliance Germany"

Дадзеная ініцыятыва была заснавана сумесна Федэральным урадам і саюзам прадпрыемстваў і абяднанняў лагістычнай галіны. З дапамогай сваёй маркі "Logistics made in Germany" гэта ініцыятыва рэкламуе лагістыку і лагістычныя паслугі Германіі і аказвае падтрымку ў пошуку кампетэнтных нямецкіх партнёраў у сферы лагістыкі.

Alt und Jung arbeiten gemeinsam

Senior Expert Service

Служба Старэйшых Экспертаў SES – фонд германскай экономікі па міжнароднаму супрацоўніцтву – гэта вядучая грамадская арганізацыя Германіі, якая аб'ядноўвае ў сабе спецыялістаў і кіраўнікоў, якія выйшлі на пенсію, але працягваюць прадастаўлять бясплатныя кансультатыўныя паслугі. Паслугі SES разлічаны ў першую чаргу на малыя і сярэднія прадпрыемствы, органы каммунальнага кіравання, палаты і эканамічныя аб'яднанні, сацыяльныя і медыцынскія ўстановы, а таксама арганізацыі, якія працуюць у сферы адукацыі і павышэння кваліфікацыі.

Logo iXPOS

iXPOS

Праз інтэрнэт-партал iXPOS Федэральнага агенцтва па знешнеэканамічных сувязях карыстальнік можа замовіць увесь спектр прапаноў германскіх арганізацый, якія дапамагаюць развіццю германскай знешнегандлёвай дзейнасці.

Нямецкае энергетычнае агенцтва dena

Агенцтва dena выступае ў ролі ініцыятара і арганізатара праектаў і кампаній у галіне энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі. 
dena прапануе кансалтынгавыя паслугі па выпрацоўцы энергетычнай палітыкі і аказвае садзейнічанне перспектыўным інавацыям, дапамагаючы тым самым хутчэйшаму дасягненню рэзультатаў па мэтанакіраваным павышэнні энергаэфектыўнасці і эфектыўным выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.

Важнейшыя адрасы для кантактаў у сферы эканомікі

Prüfung eines Motorblocks