Новая энергетычная палітыка Германіі: адной АЭС стала менш

Атамная электрастанцыя Графенрайнфельд Павялічыць фота Атамная электрастанцыя Графенрайнфельд (© picture alliance / Thomas Muncke) Працэс адмовы ад ядзернай энергетыкі ў Германіі хаця і павольна, але рухаецца  наперад: пасля 33 гадоў працы з эксплуатацыі была выведзена старэйшая ў краіне атамная электрастанцыя Графэнрайнфельд, размешчаная ў Ніжняй Франконіі. Графенрайнфельд стаў дзевятым па ліку ядзерным рэактарам, які быў адключаны ў Германіі пасля аварыі японскай АЭС Фукусіма ў 2011 годзе і хвалі пратэстаў, што  надышла за гэтым па ўсёй Еўропе з патрабаваннем адмовіцца ад ядзернай энергіі.

«Атамная энергетыка? – Не, дзякуй!» – такія плакаты, што з'явіліся на хвалі масавых пратэстаў супраць далейшай эксплуатацыі ядзерных рэактараў на тэрыторыі Германіі, да гэтага часу можна сустрэць на нямецкіх вуліцах. Тым не менш слоган, які стаў ужо крылатым, паступова з мары ператвараецца ў рэальнасць: у ноч на 28 чэрвеня ў краіне быў адключаны ядзерны рэактар Графенрайнфельд магутнасцю 1345 мегават, які вырабляў за год амаль 11 мільярдаў кілават электраэнергіі – гэтага было дастаткова, каб забяспечыць электрычнасцю амаль чатыры мільёны дамоў.

Першыя восем АЭС у Германіі спынілі сваю працу яшчэ ў сакавіку 2011 года пасля аварыі на японскай АЭС Фукусіма. Праз некалькі месяцаў пасля катастрофы федэральны ўрад Германіі прыняў закон аб паступовай адмове ад ядзерной энергетыкі да 2022 года. Такім чынам, на дадзены момант у Германіі засталіся восем працуючых ядзерных рэактараў – у 2017 годзе будзе адключаны другі блок буйнейшай у Германіі АЭС Гундрэмінген, у 2019 годзе спыніць сваю працу рэактар Філіпсбург-2, затым у 2021 годзе зачыняцца АЭС Грондэ, Брокдорф і трэці блок рэктара Гундрэмінген. Апошнімі са строю ў 2022 годзе выведуць атамныя электрастанцыі Ізар, Некарвестхайм і Эмсланд.

Як адзначае выданне Süddeutsche Zeitung, магчымасцей кампенсаваць спыненне Графенрайнфельда ў Германіі цалкам дастаткова. Толькі ў мінулым годзе ў краіне запрацавалі звыш 1700 ветравых электрагенератараў, якія вырабляюць да 4750 мегават – гэта амаль у тры разы перавышае выхадную магутнасць выведзенага з эксплуатацыі ядзернага энергаблока Графэнрайнфельд. Таксама Германія паступова павялічвае долю сонечнай энергэтыкі: у 2014 годзе дзякуючы сонечным энергастанцыям нямецкія гаспадаркі атрымалі 35 мільярдаў кілават, што амаль на 13 % больш, чым за год да гэтага. Міністр эканомікі Германіі Зігмар Габрыэль Павялічыць фота Міністр эканомікі Германіі Зігмар Габрыэль (© picture alliance / dpa)

Акрамя таго, 1 ліпеня правячая кааліцыя Германіі дамовілася аб адключэнні электрастанцый, што працуюць на бурым вуглі магутнасцю да 2,7 гігават. З дапамогай такого рашэння федэральны ўрад спадзяецца дасягнуць свае мэты па абароне навакольнага асяроддзя і да 2020 года скараціць выкіды парніковых газаў на 40% у параўнанні з 1990 годам. По словах віцэ-канцлера, міністра эканомікі Германіі Зігмара Габрыэля (Sigmar Gabriel), электрастанцыі на бурым вуглі спыняць сваю працу, але будуць служыць падстрахоўкай на выпадак, калі пры пераходзе на новую энергетычную палітыку ўзнікнуць нейкія дэфіцыты.

Акрамя таго, палітыкі дамовіліся аб перакладваннні часткі фінансавых выдаткаў за знос прамысловых комплексаў АЭС на плечы буйнейшых энергаканцэрнаў. Раней Зігмар Габрыэль заяўляў, што было бы несправядліва дазваляць нямецкім энергетычным канцэрнам гадамі атрымліваць прыбытак ад выкарыстання АЭС, а затым перекладваць на падаткаплацельшчыкаў выдаткі на дэмантаж рэактара, а таксама транспарціроўку і захоўванне ядзерных адыходаў.

Ірына Міхайліна

07.07.2015

germania-online.ru

Адной АЭС стала менш

Colourful pinwheel in front of wind power stations