Выклікі новай энергетычнай палітыкі

Ніжнесаксонская вёска Юндэ з насельніцтвам у 800 чалавек стала у 2005 г. першай біяэнергетычнай вёскай Германіі, якая поўнасцю забяспечвае сябе электраэнергіяй і цяплом, што атрымліваюць з біямасы. Гэты наватарскі праект прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу ва ўсім свеце. У Юндэ прыязджалі дэлегацыі з США і Японіі, каб даведацца, як з гною, кукурузы і збожжа вырабляецца энергія ў біягазавай устаноўцы. Ды і ў самой Германіі знайшлося нямала пераймальнікаў. На дадзены момант у краіне налічваецца ўжо каля 100 энергаўтаномных вёсак і камун, якія з'яўляюцца сведчаннем таго, што пераход да альтэрнатыўных крыніц энергіі, рашэнне аб якім было прынята ў Германіі год таму, магчымы.

Windräder Павялічыць фота (© picture alliance/dpa)

У канцы мая 2011 г. – усяго праз некалькі тыдняў пасля катастрофы на рэактары ў японскім горадзе Фукусіма – Федэральны ўрад прыняў стратэгічнае рашэнне. Германія стала першай індустрыяльнай краінай, якая адмовілася ад атамнай энергіі. З 17 германскіх атамных электрастанцый зараз ужо выведзены з эксплуатацыі ўсе АЭС, пабудаваныя да 1980 г. Да канца 2022 г. будуць поўнасцю адключаны 9 застаўшыхся АЭС. У будучым электраэнергію ў Германіі плануецца атрымліваць у першую чаргу з аднаўляльных крыніц – у 2022 г. на долю энергіі ветра, сонца, вады і біямасы павінна прыходзіцца 35 %, а к 2050 г. - да 80 %. Сёння гэтыя віды энергіі складаюць каля 20 % энергетычнага кошыка ў Германіі.

Рашэнне аб адмове ад атамнай энергіі стала адным з цэнтральных праектаў Федэральнага ўрада. Федэральны міністр навакольнага асяроддзя Петэр Альтмаер назваў пераход да альтэрнатыўных крыніц энергіі «адным з буйнешых выклікаў, што стаяць перад Германіяй як эканамічным регіёнам». Федэральны канцлер Ангела Меркель у ходзе рэалізацыі гэтага маштабнага праекта робіць стаўку на цеснае супрацоўніцтва паміж федэральнай уладай і землямі. Федэральны канцлер асабліва хацела бы паскорыць працэс пашырэння магутных электрасетак. Тут, па яе словах, Германія яшчэ адстае па многіх пазіцыях. Але вялікія лініі электраперадач патрэбны для таго, каб забяспечваць прамысловыя рэгіёны на поўдні энергіяй ветру з поўначы краіны, адзначыла  Меркель у сваім нядаўнім відэапасланні.

© www.magazin-deutschland.de

Выклікі новай энергетычнай палітыкі

alpha ventus Plattformen in der Nordsee