Змена энергетычнага курсу працягваецца: Федэральны ўрад вызначае развіццё энергетычнай і кліматычнай палітыкі на бліжэйшыя гады

Sonneblume-Solarpanel Павялічыць фота (© dpa/picture-alliance)

Летам 2015 г. была адключана АЭС Графенрайнфельд. Тым самым Германія зрабіла чарговы вялікі крок наперад на шляху да надзейнага і ўстойлівага энергазабеспячэння. На сённяшні дзень ужо адна чвэрць нашай электраэнергіі вырабляецца з ветравой або сонечнай энергіі і з біямасы. Да 2012 г. удалося скараціць выкід шкодных для клімату парніковых газаў амаль на 25% у параўнанні з 1990 г. Такім чынам, Федэральны ўрад і надалей прытрымліваецца прынятага плана дзеянняў, мэта якога заключаецца ў тым, каб з дапамогай змены энергетычнага курсу прывесці Германію ў надзейную, адначасова экалагічна бясшкодную і эканамічна паспяховую будучыню.

Да 2025 г. Германія мае намер пашырыць долю сонечнай, ветравой і інш. энергіі да ўзроўню 40-45%, а да 2035 г. – да 55-60%. Адначасова такім чынам плануецца скараціць выкіды СО2 на 40% да 2020 г.

1 ліпеня 2015 г. старшыні кіруючых партый сабраліся для таго, каб вызначыць новыя накірункі для паспяховай змены энергетычнага курсу.

Рынак электраэнергіі 2.0

Важным крокам на шляху да надзейнага і рэнтабельнага энергазабеспячэння на еўрапейскім рынку, адметнай рысай якога ўсё больш з‘яўляецца выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, з‘яўляецца так званы «рынак электраэнергіі 2.0». З яго дапамогай усе неабходныя магутнасці будуць рэфінансавацца праз рыначныя механізмы, што ў адпаведнасці з высновамі экспертаў на практыцы танней, чым рынак магутнасці.

Падстрахаваць рынак электраэнергіі плануецца праз рэзерв магутнасці аб‘ёмам 4 гігават. Гэтыя электрастанцыі будуць выкарыстоўвацца толькі ў тым выпадку, калі, насуперак чаканням, рынак не зможа збалансаваць попыт і прапанову. Дадзены рэзерв магутнасці ахоплівае толькі электрастанцыі па-за рынкам электраэнергіі, што ніяк не паўплывае на цэнаўтварэнне на рынку.

Акрамя таго, як было заяўлена Германіяй і яе «электрычнымі» суседзямі, у будучыні надзейнасць электразабеспячэння будзе больш дасканала разглядацца ў еўрапейскім кантэксце. З прычыны таго, што баланс паміж вытворчасцю і попытам на электраэнергію на ўнутрыеўрапейскім энергетычным рынку можа быць забяспечаны на надрэгіянальным узроўні, асобным краінам можна будзе трымаць у рэзерве менш магутнасцей.

Бяспечная адмова ад выкарыстання атамнай энергіі

Фінансавую адказнасць за бяспеку застаўшыхся атамных электрастанцый, за іх вывад з эксплуатацыі і дэмантаж, а таксама за прамежнае складзіраванне і канчатковае захаванне адходаў нясуць прадпрыемствы энергазабеспячэння.
Федэральны ўрад мае намер прытрымлівацца гэтага прынцыпу і ў будучым. Таму для пачатку падчас стрэсс-тэсціравання будзе зроблена ацэнка адлічэнняў, што выконваюцца прадпрыемствамі ў рэзервны фонд. Мерай, накіраванай на прадухіленне зніжэння ўзроўню адказнасці пастаўшчыкоў электраэнергіі, напрыклад, шляхам рэструктурызацыі прадпрыемства, стане прыняцце новых прававых палажэнняў. Акрамя таго, да канца лістапада 2015 г. спецыяльная камісія распрацуе прапановы для вызначэння таго, якім чынам фінансавыя сродкі для дэмантажа электрастанцый і захавання радыёактыўных адходаў змогуць быць забяспечаны прадпрыемствамі на доўгатэрміновым узроўні.

Пашырэнне сетак

Для таго, каб забяспечыць паступленне таннай электраэнергіі з аднаўляльных крыніц на поўначы да карыстальнікаў на поўдні, неабходна пашырэнне сетак. Пры гэтым да асцярогі грамадзян, што выказваецца  ў сувязі з выкарыстаннем вонкавай электраправодкі, стаўленне самае сур‘ёзнае. Таму плануецца пераважна выкарыстоўваць  падземны кабель, а не вонкавую электраправодку.

Абарона  клімату

Германія дасягне пастаўленых мэтаў па абароне клімату. Дзеля гэтага да 2020 г. неабходна сэканоміць у цэлым 22 млн. тон СО2. Каб дасягнуць гэтай мэты, неабходна паступова перавесці энергетычныя блокі бурага вугля ў рэзервы прадукцыйных магутнасцей у аб‘ёме 2,7 гігават (гэта адпавядае 13 % магутнасцей бурага вугля), якія ўжо не будуць прапаноўвацца на энергетычным рынку. Па заканчэнні чатырохгадовага тэрміну электрастанцыі на бурым вуглі будуць выведзены з эксплуатацыі.
З дапамогай кагенерацыі – шляхам замены ўстановак, што працуюць на каменным вуглі, на газавыя – будзе ўнесены ўклад у зніжэнне ўзроўню СО2 на 4 млн. тон. Пачынаючы з 2016 г. далейшыя 5,5 млн. тон СО2 могуць быць сэканомлены з дапамогай мер па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання энергіі. Для ажыццяўлення гэтых мер, якія будуць прымяняцца ў адносінах да будынкаў, муніцыпалітэтаў, прамысловасці і чыгуначных перавозак, з грамадскіх сродкаў праз Фонд энергетыкі і абароны клімату да 2020 г. штогод будзе вылучацца сума ў памеры 1,16 млрд. еўра.

Pазвіццё энергетычнай і кліматычнай палітыкі

Windrad

Обзор проекта

Energiewende

Смена энергетического курса — это масштабный проект, затрагивающий все сферы общества. Узнайте об этом больше в нашем обзорном флаере и на сайте

Кто есть кто, когда речь идёт о смене энергетического курса в Германии

Alternative Enregieformen - Übersicht

Настоящая брошюра призвана послужить вам в качестве путеводителя и помочь лучше понять смену энергетического курса. В «Кто есть кто» представлены наиважнейшие игроки, участвующие в процессе смены энергетического курса в Германии: контактные лица в сфере политики, экономики и общественной жизни, их задачи, функции и сферы деятельности.

Смена энергетического курса

Regenerative Energien in Deutschland

Дополнительную информацию об итогах, мероприятиях и планах Федерального правительства по этой теме вы найдёте на следующей веб-странице на английском языке: