„Fit for Partnership with Germany“

Павялічыць фота

Нямецка-беларуская праграма падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў мэтанакіравана рыхтуе сённяшніх і будучых кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь да ўстанаўлення дзелавых кантактаў і наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з нямецкімі прадпрыемствамі. Штогод у практычных трэнінгах удзельнічаюць каля 40 беларускіх кіраўнікоў. Яны прадстаўляюць прадпрыемствы са знешнеэканамічным патэнцыялам, якія зацікаўлены ў кантактах з Германіяй.

У Германіі ўдзельнікі праграмы набываюць уменні і навыкі ў галіне кіравання прадпрыемствамі, знаёмяцца з практыкай працы нямецкіх кампаній, наладжваюць кантакты з мясцовымі фірмамі. Праграма адрасавана кіраўнікам вышэйшага і сярэдняга звяна беларускіх прадпрыемстваў практычна без абмежавання галін.

Каардынацыю з нямецкага боку ажыццяўляе Германскае таварыства па міжнародным супрацоўніцтве (GIZ). У Рэспубліцы Беларусь праграму каардынуе Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.

На канец 2015 года ў праграме падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў прынялі ўдзел 351 кіраўнікоў з Беларусі.

Падрабязная інфармацыя:

http://www.managerprogramm.de/

Партнёр у Беларусі:

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ

Супольнасць былых стыпендыятаў (Alumni):

www.abusiness.by

„Fit for Partnership with Germany“